Дыцыян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыцыян
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Дыцыян
Агульныя
Традыцыйныя назвы Дыцыян
Хім. формула C2N2
Эмпірычная формула CN
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) газ
Адн. малек. маса 52,04 а. а. м.
Малярная маса 52,04 г·моль?1 г/моль
Шчыльнасць 0,95 г·см?3 (вадкасць, ?21 °C)
2,38 г·л?1 (газ, 0 °C, 1013 mbar)
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -34,3; -28 °C
Тэмпература кіпення -21; -20,7 °C
Ціск пары 0,49 MPa (20 °C)
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе 45020 мл/100 мл
Растваральнасць у этаноле 23020 мл/100 мл
Растваральнасць у дыэтылавым эфіры 50018 мл/100 мл
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 460-19-5
PubChem 9999
Рэг. нумар EINECS 207-306-5
SMILES
RTECS GT1925000
ChemSpider 9605

Цыян, дыцыян, (CN)2 — дынітрыл шчаўевай кіслаты, бясколерны газ з рэзкім пахам; tпл −27,8 °C; tкіп −21,15 °C; абмежавана растваральны ў вадзе, лепш — у спірце, эфіры, воцатнай кіслаце.

Хімічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Пры працяглым награванні (400 °C) ператвараецца ў аморфны палімер — парацыян (CN)x: (х = 2000-3000), які пры 800 °C цалкам дэпалімерызуецца. Для цыяну характэрны т. зв. псеўдагалагенныя ўласцівасці: падобна галагенам (хлор, бром) ён узаемадзейнічае з воднымі растворамі шчолачаў:

Мае характэрны пах міндаля.

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

  • з кіслародам у прысутнасці сярэбранага каталізатара:
  • з дыяксідам азоту:
  • У лабараторыі атрымліваюць акісленнем цыянідаў двухвалентнай меддзю Cu(II) у водных рошчынах:
  • Дэгідратацыяй дыяміну шчаўевай кіслаты (CONH2)2.
  • Утвараецца пры піролізе азотазмяшчальных арганічных злучэнняў і таму ў малых колькасцях утрымоўваецца ў коксавым і даменным газах.

Знаходжанне ў прыродзе[правіць | правіць зыходнік]

Цыян спектраскапічна выяўлены ў каметах, выяўлены ў атмасферы Тытана.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў арганічным сінтэзе (атрыманне Аксаміду) і зварванні металаў.

У 1824 годзе нямецкі хімік Фрыдрых Вёлер атрымаў з дыцыяну і вады шчаўевую кіслату.

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

  • Ядавіты, але па таксічнасці саступае сінільнай кіслаце (фактар ад 2 да 10) і яе солям — цыянідам. Мяжа ўспрымання чалавекам характэрнага паху «міндаля» ляжыць значна вышэй чым у сінільнай кіслаты, тым не менш цыян з’яўляецца вельмі небяспечным газам. Напачатку адбываецца рэзарбаванне цыяну арганізмам і наступны распад C-C сувязі. Механізм яго таксічнага дзеяння падобны на механізм дзеяння сінільнай кіслаты: блакада трохвалентнага жалеза ў сістэме клетачнага дыхання (Цытахром с-аксідазы) і як вынік кіслародная смерць на клетачным узроўні.
  • Гаручы, лёгка запалім, утварае з паветрам выбухныя сумесі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Brotherton Т. К., Lynn J. W., The synthesis and chemistry of cyanogen, «Chemical reviews», 1959, v. 59, ? 5, р. 841
  • Arnold F. Holleman, Nils Wiberg: Lehrbuch der Anorganischen Chemie. 102. Auflage, de Gruyter, Berlin 2007, ISBN 978-3-11-017770-1.
  • Справочник химика / Редкол.: Никольский Б.П. и др.. — 3-е изд., испр. — Л.: Химия, 1971. — Т. 2. — 1168 с.