Дыягіта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дыягіта, дыягіты — зніклы народ або група народаў, якія жылі на поўдні Паўднёвай Амерыкі. Культура дыягіта квітнела ў перыяд VIII - XVI стагоддзяў на тэрыторыі сучасных аргенцінскіх правінцый Сальта, Катамарка, Ла-Рыёха і Тукуман, а таксама чылійскіх правінцый Атакама і Какімба.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Плямёны дыягіта часам ўтваралі канфедэрацыю, часам ваявалі адзін з адным. Іх культура ў той час адрознівалася ад суседніх андскіх культур адсутнасцю каставай сістэмы, а таксама золата і іншых прадметаў раскошы.

Калі інкі пачалі экспансію на поўдзень у XV стагоддзі, дыягіта аказалі ім люты супраціў. З часам інкі пакарылі дыягіта, аднак інкская экспансія спынілася на тэрыторыі сучаснай правінцыі Кордаба. Пасля прыбыцця іспанцаў дыягіта аказалі супраціў і іспанскай каланізацыі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дыягіта былі адной з найбольш развітых дакалумбавых культур на тэрыторыі Аргенціны. Яны валодалі развітымі тэхналогіямі будаўніцтва і земляробства, уключаючы ірыгацыю, і былі таксама вядомыя сваім керамічным мастацтвам. У роспісе керамікі выкарыстоўваліся чырвоны, чорны і белы колеры. Дыягіта не будавалі буйныя гарады, займаліся земляробствам (вырошчвалі кукурузу, гарбуз і бабы) і жывёлагадоўляй (развядзенне статкавых жывёл).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]