Дыяніс
Дыяніс (стар.-грэч. Διόνυσος, Διώνυσος, мікен. di-wo-nu-so-jo[1], лац.: Dionysus), Вакх (стар.-грэч. Βάκχος, лац.: Bacchus) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[2] малодшы з алімпійцаў, бог вінаробства, прадукцыйных сіл прыроды, натхнення і рэлігійнага экстазу. Упамянуты ў «Адысеі» (XXIV 74).
Да адкрыцця Мікенскай культуры пазнейшыя даследчыкі лічылі, што Дыяніс прыйшоў у Грэцыю з варварскіх зямель, паколькі яго экстатычны культ з апантанымі пляскамі, захапляльнай музыкай і празмерным п'янствам, здаваўся даследчыкам чужым яснаму розуму і цвярозаму тэмпераменту элінаў. Аднак ахейскія надпісы сведчаць, што грэкі ведалі Дыяніса яшчэ да Траянскай вайны. У Піласе пдзін з месяцаў называўся di-wo-nu-so-jo me-no (месяц Дыяніса)[3].
У рымскай міфалогіі яму адпавядае Лібер (лац.: Liber), сустракаецца таксама імя Ба́хус (лац.: Bacchus).
Зноскі
- ↑ Рэчава-паняційны слоўнік грэчаскай мовы. Мікенскі перыяд. Л., 1986. С.142
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.380-382, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.454-457
- ↑ Рэчава-паняційны слоўнік грэчаскай мовы. Мікенскі перыяд. Л., 1986. С.157