Дыянісій Парыжскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Святы Дыянісій з галавой у руках. Познегатычная скульптура

Дыянісій Парыжскі (фр.: Saint Denis, лац.: Dionysius) — хрысціянскі святы III стагоддзя, першы біскуп Парыжа, свяшчэнамучанік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Найстарэйшым з захаваных жыццяпісаў святога з'яўляюцца "Страсці святых Дыянісія, Рустіка і Елеўферыя" (лац. Passio SS. Dionysii Rustici et Eleutherii), датаваныя 600 годам. Аб святым Дыянісій згадвае таксама Рыгор Турскі, гісторык і святы VI стагоддзя.

Паводле падання, Дыянісій прапаведаваў хрысціянства ў Рыме, а затым у германскіх землях і ў Іспаніі. Яго суправаджалі прэсвітэр Рустык, святы Рыель і дыякан Елеўферый. Затым Дыянісій і яго паплечнікі пачалі прапаведаваць у Галіі. Дыянісій, паводле падання, стаў першым біскупам Лютэцыі (Парыжа). Падчас пераследу хрысціян паганскімі ўладамі, усе тры прапаведнікі былі схопленыя і кінутыя ў цямніцу. Назаўтра мучанікі былі абезгалоўленыя на вяршыні Манмартра (цяпер у межах Парыжа). Менавіта ў сувязі з пакараннем смерцю трох святых гэтая гара і атрымала сваю сучасную назву (фр. Montmartre – гара мучанікаў). Cвяты Дыянісій узяў сваю галаву, прайшоў з ёй да храма і толькі там упаў мёртвы. Набожная жанчына Катул пахавала рэшткі мучаніка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons