Дыятомавыя водарасці
| Дыятомавыя водарасці | ||||||||||
Прэснаводныя дыятомавыя |
||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
| Парадкі | ||||||||||
|
||||||||||
Дыятомавыя водарасці, крамяністыя водарасці (Bacillariophyceae) — аддзел водарасцей.
Налічваюць каля 300 родаў, больш за 19 тыс. сучасных і выкапнёвых відаў. Пашыраны ва ўсіх тыпах вадаёмаў і ў глебе па ўсім зямным шары. Вядомыя з юрскага перыяду. Па форме панцыра (асноўная сістэмная прыкмета) падзяляюцца на 2 класы: цэнтрычныя і пенатныя. На Беларусі адзначана каля 930 відаў, разнавіднасцей і форм з 47 родаў: актынела, анамеонеіс, атэя, ахнантэс, бацылярыя, гамфанема, дыятома, калонеіс, таласіязіра, мелазіра, навікула, ніцшыя, пінулярыя, фрагілярыя, цымбела і інш.
Аднаклетачныя, мікраскапічныя (ад 4 да 2000 мкм) адзіночныя або каланіяльныя рухомыя арганізмы. Іх характэрная асаблівасць — цвёрдая з дзвюх палавінак (створак) крэменязёмная абалонка. Хларапласты маюць хларафілы а і с і фукаксанцін, які надае водарасцям буры колер. Назапашваюць алей, валюцін і хрызаламінарын. Размнажаюцца дзяленнем і палавым шляхам (ізагамія бязжгуцікавых гамет, кан'югацыя, аўтагамія або аагамія).
Дыятомавыя водарасці — найважнейшыя прадуцэнты арганічнага рэчыва (каля 25 % сусветнай першаснай прадукцыі, што ствараюць расліны), актыўныя ўдзельнікі самаачышчэння вод, індыкатары забруджання вадаёмаў. Вялікая колькасць іх створак складае горную пароду дыятаміт.
У палеанталогіі выкарыстоўваюць дыятомавы аналіз, заснаваны на вызначэнні таксанамічнай прыналежнасці выкапнёвых водарасцей.
Літаратура [правіць]
- Дыятомавыя водарасці // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.