Дыяфіз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Будынак трубчастай косці

Дыяфіз (ад грэч.: diaphýomai — расці паміж) — цэнтральны аддзел (цела) трубчастай косці, размешчаны паміж эпіфізамі. Дыяфіз утвораны пераважна кампактным касцяным рэчывам, звычайна мае цыліндрычную або трохграневую форму. Рост дыяфіза ажыццяўляецца за кошт метаэпіфізарнай зоны - метафіза і храстковай эпіфізарнай пласцінкі.

У дыяфізе размешчаны костнамазгавы канал, запоўнены жоўтым касцявым мозгам (у дзяцей - чырвоным).

Паталогія[правіць | правіць зыходнік]

Да захворванняў з паражэннем дыяфізу косці адносіцца саркома Юінга.[1]

Апроч гэтага, дыяфіз могуць паражаць іншыя пухліны — лімфома і міелома, фіброзная дысплазія, энхандрома, адамантынома і астэоід-астэома.[2]

Зноскі

  1. Bernstein M, Kovar H, Paulussen M, et al. (May 2006). "Ewing's sarcoma family of tumors: current management". Oncologist 11 (5): 503–19. doi:10.1634/theoncologist.11-5-503. PMID 16720851. (англ.) 
  2. Inroductory Course. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 12 сакавіка 2009.(англ.)