Дыяцэзія Аба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыяцэзія Аба
Dioecesis Aboensis
Галоўны горад Аба, Фінляндыя
Дата заснавання XII стагоддзе
Дата скасавання 22 ліпеня 1522 года
Кафедральны сабор Кафедральны сабор Турку

Дыяцэзія Аба (лац.: Dioecezis Aboensis) — скасаваная дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Аба, Фінляндыя. Дыяцэзія Аба ўваходзіла ў архідыяцэзію Упсалы. Дыяцэзія Аба распаўсюджвала сваю юрысдыкцыю на паўднёвую чвстку сучаснай Фінляндыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дыяцэзія Аба была заснавана ў сярэдзіне XII стагоддзя пасля захопа гэтай тэрыторыі шведамі, якія прынеслі сюды хрысціянства. Першым епіскапам епархіі стаў святы Генрых Упсальскі.

Апошнім епіскапам каталіцкай дыяцэзіі быў Арві Куркі, які загінуў падчас караблекрушэння 22 ліпеня 1522 года, калі ён з-за праследавання з боку пратэстантаў быў вымушаны пакінуць Фінляндыю. Пасля смерці Арві Куркі дыяцэзія Аба спыніла сваё існаванне.

Ардынарыі дыяцэзіі[правіць | правіць зыходнік]

  • епіскап святы Генрых Упсальскі;
  • епіскап Родульф (? — 1178);
  • епіскап Фольквін;
  • епіскап Туомас (30.10.1209 — 1248);
  • епіскап Бера (1249—1253);
  • епіскап Рагвальд (?-1266)
  • епіскап Кетыл (1266—1285);
  • епіскап Йоханэс (1286-8.07.1290) — прызначаны архіепіскапам Упсалы;
  • епіскап Маўну (1293—1308);
  • епіскап Рагвальд (1310—1321);
  • епіскап Хемінг (1340-21.05.1366);
  • епіскап Генрых Хартманінпойка (5.10.1366-?);
  • епіскап Йоханэс Вестфаль (31.08.1370-1384);
  • епіскап Бера Балк (16.11.1387-29.06.1412);
  • епіскап Маўну Таваст (21.10.1412-1450);
  • епіскап Олаві Маўнунпойка (4.02.1450-24.02.1460);
  • епіскап Конрад Бітц (4.07.1460-24.02.1489);
  • епіскап Маўну Сяркілахці (6.07.1489-12.03.1500);
  • епіскап Лаўры Суупяя (7.08.1500-28.09.1506);
  • епіскап Йоханэс Олавінпойка (25.06.1507-22.07.1522);
  • епіскап Арві Куркі (17.03.1511-22.07.1522).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]