Дэбальцэвэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Дэбальцэвэ
укр.: Дебальцеве
руск.: Дебальцево
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Статус
горад абласнога значэння
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік адміністрацыі
Ігар Марынкоў
Заснаваны
Горад з
Плошча
24,2 км²
Вышыня цэнтра
308±1 м
Насельніцтва
25184[1]
25 525[2] чалавек (2015)
Шчыльнасць
1041 чал./км²
Агламерацыя
52,2 чалавек
Нацыянальны склад
украінцы, рускія
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 6249
Паштовыя індэксы
84790-284700
Аўтамабільны код
AH
Афіцыйны сайт
Дэбальцэвэ на карце Украіны ±
Дэбальцэвэ (Украіна)
Дэбальцэвэ
Дэбальцэвэ (Данецкая вобласць)
Дэбальцэвэ

Дэба́льцэвэ (укр.: Дебальцеве, руск.: Дебальцево) — горад на ўсходзе Украіны, у Данецкай вобласці, найбуйнейшы чыгуначны вузел Украіны. Насельніцтва 25,2 тыс. чал. (2015)[3]. Знаходзіцца за 74 км ад Данецка.

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэбальцэвэ заснавана ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя ў сувязі з будаўніцтвам Кацярынінскай чыгункі. Статус горада пасёлак атрымаў у 1938 годзе.

У 1970-х гадах пабудаваныя новыя мікрараёны са шматпавярховай забудовай «Чэрэмхі» (укр.: Черемхи) на паўночным усходзе горада, імя 50-годдзя Перамогі і «Східны» (укр.: Східний), у 1980-х таксама пабудаваны мікрараён «Фестывальны».

Сучасная Украіна[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе горад трапіў у зону ўзброенага канфлікту і некаторы час знаходзіўся пад кантролем непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. 21 ліпеня 2014 года ўлады ДНР заявілі пра страту кантролю над горадам[5]. 25 ліпеня паўстанцы контратакавалі ўкраінскія часці ў раёне горада[6]. 26 ліпеня паступалі паведамленні пра абстрэл горада ўкраінскімі сілавікамі з установак «Град»[7], напад вёўся з боку Світладарска[8]. 28 ліпеня ў Дэбальцэвэ мелі месца баі паміж атрадамі паўстанцаў і ўкраінскай арміяй[9]. 29 ліпеня ўкраінскім сілавікам удалося цалкам авалодаць горадам і ўтрымліваць яго.

23 студзеня 2015 года сілы прарасійскіх сепаратыстаў пачалі наступ на горад[10]. Баі працягваліся ў канцы студзеня і першай палове лютага. Сілы самаабвешчанай ДНР імкнуліся замкнуць УСУ і такім чынам утварыць «Дэбальцэўскі кацёл»[11]. Ад пачатку абстрэлаў горад застаўся без электрычнасці, ацяплення і сувязі, мясцовыя жыхары хаваліся ў бамбасховішчах, камунальныя службы не працавалі[12]. 18 лютага Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра вывад украінскіх войск з Дэбальцэва. Да 19 лютага ўкраінскія ваенныя пакінулі горад[13]. 21 лютага назіральнікі АБСЕ пад час наведвання Дэбальцэва зафіксавалі там шматлікія разбурэнні і прыкметы гуманітарнай катастрофы[14].

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Дэбальцэвэ
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −4 −3,3 1,9 13,1 20,4 24,2 26,4 25,5 19,9 11,1 3,6 −1,4 11,4
Сярэдняя тэмпература, °C −7 −6,5 −1,5 8,0 15,0 18,8 20,9 19,9 14,3 6,6 0,7 −3,9 7,1
Сярэдні мінімум, °C −9,8 −9,3 −4,5 3,6 9,8 13,7 15,6 14,7 9,7 3,1 −1,8 −6,4 3,2
Норма ападкаў, мм 47,2 38,8 34,5 40,8 43,8 61,5 57,6 48,3 31,2 43,7 44,6 52,1 545
Крыніца: World Climate

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Вагоннае дэпо, адно з двух ва Украіне
  • Дом навукі і тэхнікі вагоннага дэпо (вул. Калініна)
  • ДКЧ (Палац Культуры Чыгуначнікаў)
  • Спартыўны комплекс «Лакаматыў»
  • Гарадскі цэнтр культуры і адпачынку (вул. Заводска)
  • Клуб «Будаўнік» (вул. Касманаўціў)
  • Дом культуры (пгт Міроніўскі, вул. Леніна)
  • Чыгуначны вакзал (помнік архітэктуры XIX стагоддзя)
  • Помнік воінам-інтэрнацыяналістам (вул. Радзянска)
  • Помнік воінам-вызваліцелям ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Цэнтральная плошча)
  • Помнік героям, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне (пас. Заводскы)

Зноскі

  1. Статистична інформація
  2. Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2014 року, Київ-2013 (pdf)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 7 лютага 2015.
  3. Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2015 року, Київ-2015 (pdf)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 24 красавіка 2018.
  4. Розпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 "Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення"
  5. Прэм'ер ДНР: праціўнік сёння ўзяў горад Дэбальцэвэ, атакуе паўночныя прыгарады Данецка і сам Данецк (відэа)
  6. «ДНР»: у Дэбальцэвэ разгромлены блокпост украінскай арміі // pressorg24.com
  7. Апалчэнцы абвінавацілі ўкраінскую армію ў выкарыстанні фосфарных бомбаў Архівавана 12 кастрычніка 2014. // РБК
  8. Украінская армія вызваляе Дэбальцэвэ // pressorg24.com — СМІ
  9. Украінскія сілавікі ўвайшлі ў Дэбальцэвэ // fontanka.ru
  10. Апалчэнцы паведамілі пра цяжкія баі пад Дэбальцэвэ — ёсць загінулыя
  11. "Ситуація на Дебальцівському напрямку залишається найбільш напруженою". Украінская праўда. 27.01.15. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  12. "У Дэбальцэвэ няма святла, воды і цяпла. Людзі рыхтуюць ежу на агні каля пад'ездаў". Галаўкам. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2015. Праверана 7 лютага 2015.
  13. http://www.unian.ua/war/1046257-poroshenku-dopovili-pro-zavershennya-vivedennya-viysk-iz-debaltsevogo-ostanniy-boets-zalishiv-misto.html
  14. http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/1784776

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]