Дэвід Гарык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэвід Гарык
англ.: David Garrick
Kauffman-Garrick.jpg
 
Дата нараджэння: 19 лютага 1717({{padleft:1717|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:19|2|0}})
Месца нараджэння: Херэфорд, графства Херэфардшыр, Англія
Дата смерці: 20 студзеня 1779({{padleft:1779|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (61 год)
Месца смерці: Лондан, Англія
Прафесія: акцёр, драматург, дырэктар тэатра

Дэвід Гарык (англ.: David Garrick, 19 лютага 1717, Херэфорд, Херэфардшыр - 20 студзеня 1779, Лондан) — англійскі акцёр, драматург, дырэктар тэатра Друры-Лейн.

Нашчадак гугенотаў (яго дзед Давід Гарыга збег з Францыі пасля адмены Нанцкага эдыкта). Вучыўся ў Лічфілдскай граматычнай школе ў Сэмюэла Джонсана, які ў 1737 годзе разам з настаўнікам пераехаў у Лондан. Дэбютаваў на сцэне ў 1741 годзе, выканаўшы загалоўную ролю ў «Рычардзе III» Шэкспіра. Стаўшы ў 1747 дырэктарам каралеўскага тэатра Друры Лейн, займаў гэтую пасаду на працягу 30 гадоў.

Сябра Таварыства дылетантаў, створанага з мэтай вывучэння антычнага мастацтва. У сяброўскае кола Гарыка ўваходзілі буйныя інтэлектуалы эпохі: Эдмунд Бёрк, Олівер Голдсміт, Сэмюэл Джонсан, Дэні Дзідро, Джошуа Рэйналдс, Джэймс Босуэл, Жан-Жорж Навер. Па словах Сэмюэла Джонсана, «прафесія зрабіла Гарыка багатым, ён зрабіў прафесію паважанай у грамадстве». Пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, у так званым Кутку паэтаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kendall A. David Garrick: A Biography. - New York: St. Martin’s Press, 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]