Дэвід Лойд Джордж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэвід Лойд Джордж
David Lloyd George
Дэвід Лойд Джордж
сцяг
53-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі
7 снежня 1916 — 22 кастрычніка 1922
Манарх: Георг V
Папярэднік: Герберт Генры Асквіт
Пераемнік: Эндру Бонар Лоу
 
Партыя: ліберальная
Нараджэнне: 17 студзеня 1863(1863-01-17)
Манчэстэр, Вялікабрытанія
Смерць: 26 сакавіка 1945(1945-03-26) (82 гады)
Ланістымдуі, Вялікабрытанія
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Ордэн Заслуг

Дэвід Лойд Джордж (David Lloyd George; 17 студзеня 1863, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія26 сакавіка 1945) — брытанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат; 53-і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Граф Двайфар (1945).

Атрымаў юрыдычную адукацыю. 3 1890 дэпутат палаты абшчын ад Ліберальнай партыі, выступаў супраць англа-бурскай вайны 1899—1902. 3 1905 міністр гандлю, з 1908 міністр фінансаў (на ўзор Германіі правёў у 1908 сацыяльную рэформу — закон аб пенсіі па ўзросце, абавязковае страхаванне ад хвароб і беспрацоўя з 1911), з 1915 міністр ваеннага забеспячэння, у 1916—22 прэм'ер-міністр (у 1916 і ваенны міністр) Вялікабрытаніі. Адзін з галоўных удзельнікаў Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 і аўтараў Версальскага мірнага дагавора 1919. Падтрымліваў Грэцыю ў час грэка-турэцкай вайны 1919—22, садзейнічаў заключэнню кампраміснага англа-ірландскага дагавора 1921. Кіраўнік брытанскай дэлегацыі на Генуэзскай канферэнцыі 1922. У 1926—31 лідар Ліберальнай партыі. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі А. Гітлера (1933) выступаў у яго падтрымку, аднак хутка зразумеў сваю памылку. У 1945 член палаты лордаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лойд-Джордж // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.