Дэвід Ормсбі-Гор
| Дэвід Ормсбі-Гор англ.: David Ormsby-Gore, 5th Baron Harlech |
|
| Дата нараджэння: | 30 мая 1918 |
|---|---|
| Дата смерці: | 26 студзеня 1985 (66 гадоў) |
| Бацька: | en:William Ormsby-Gore, 4th Baron Harlech |
| Маці: | en:James Gascoyne-Cecil, 4th Marquess of Salisbury |
| Жонка: | 1) Sylvia Thomas (1940—1967) 2) Pamela Colin (1969—1985) |
| Узнагароды і прэміі: | |
Дэвід Ормсбі-Гор (William David Ormsby-Gore; 20 мая 1918 – 26 студзеня 1985) — брытанскі палітычны дзеяч, дыпламат.
Пяты барон Гарлек, прапраўнук брытанскага прэм'ера Роберта Гаскойн Сесіла (1895—1902). Член Кансерватыўнай партыі. У 1950—61 г. — дэпутат Парламенту, e 1961—65 г. — амбасадар у ЗША. Дэвід Ормсбі-Гор быў блізка знаёмы з сямействам Кенэдзі, часта бываў у Белым доме, у некаторых справах выступаў нават як дарадца амерыканскага прэзідэнта. Ёсць звесткі, што ён адыграў пэўную ролю ў Карыбскім крызісе. Ва ўзросце 66 гадоў загінуў у аўтакатастрофе.
Дэвід Ормсбі-Гор быў першым прэзідэнтам (1954) і шматгадовым сябрам Англа-беларускага таварыства. Спрычыніўся да арганізацыі выступу прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка ў брытанскім Парламенце ў 1956 г.
У Дэвіда Ормсбі-Гора было пяцёра дзяцей. Сярод іх — дачка Эліс, якая цягам пяці гадоў ад 1969 была заручаная і жыла разам з вядомым музыкантам Эрыкам Клэптанам. Іншая дачка — Джэйн — доўгі час у 1960-х сустракалася з Мікам Джагерам, і ёсць меркаванне, што песня групы Rolling Stones «Lady Jane» прысвечаная менавіта ёй.
Літаратура [правіць]
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.
| Папярэднік: Allan Noble |
Дзяржміністр замежных спраў Вялікабрытаніі 1957—1961 |
Пераемнік: Джон Прафьюма |
| Папярэднік: Гаральд Кача |
Пасол Вялікабрытаніі ў ЗША 1961—1965 |
Пераемнік: Патрык Дын |
| Гэта пачатак артыкула пра Вялікабрытанію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Асобы
- Памерлі 26 студзеня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Нарадзіліся 20 мая
- Постаці брытанскай палітыкі
- Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі
- Члены парламента ЗК, 1950—1951
- Члены парламента ЗК, 1951—1955
- Члены парламента ЗК, 1955—1959
- Члены парламента ЗК, 1959—1964
- Паслы Вялікабрытаніі ў ЗША
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах