Дэвід Пэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэвід Пэйн
англ.: David Payne
Дата нараджэння:

1843({{padleft:1843|4|0}})

Месца нараджэння:

Q564495?

Дата смерці:

1894({{padleft:1894|4|0}})

Месца смерці:

Горад Шэфілд

Грамадзянства:

Сцяг Англіі Англія

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
«Мілае лета»

Дэвід Пэйн (англ.: David Payne, 1843—1894) — шатландскі мастак-пейзажыст.

Пэйн нарадзіўся ў Анане ў старым графстве Дамфрысшыр[1]. Ён быў сынам масона, навучаўся ў Акадэміі Анан (разам з мастаком Уільямам Эвартам Локхартам). Да таго, як стаць мастаком, ён зарабляў сабе на жыццё малярнымі працамі. У 1869 годзе Пэйн пераехаў у Дэрбі, ў 1880-х было зроблена некалькі запісаў аб яго пражыванні ў розных месцах графства Дэрбішыр.

Пэйн стаў мастаком, які маляваў вясковыя пейзажы і трамплей [1]. Ён выстаўляўся ў Каралеўскім згуртаванні мастакоў Бірмінгема (RBSA), Нотынгемскім музеі і мастацкай галерэі, і быў членам Каралеўскай шатландскай акадэміі (RSA). Ён лічыцца адным з лепшых мастакоў Бірмінгема XIX стагоддзя. У 1891 годзе каралева Вікторыя наведала Дэрбі для таго, каб закласці камень бальніцы Лондан Роад (London Road Community Hospital) і прысвяціць у рыцары Альфрэда Хаслама[2]. Сцэна на рыначнай плошчы з сотнямі людзей, салдат, коней і сцягоў была замалявана Пэйнам[2]; гэтая карціна выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[1].

Пэйн быў жанаты, у яго было 14 дзяцей. Ён памёр у Шэфілдзе ў 1894 годзе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Harvest Home and Golden Corn, David Payne, 1875
  2. 2,0 2,1 Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey's Derby p.40. Breedon Books. pp. 157. ISBN 1 85983 379 9. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]