Дэвід Хантэр Х'юбел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэвід Хантэр Х'юбел
англ.: David Hunter Hubel
Дата нараджэння:

27 лютага 1926(1926-02-27) (88 гадоў)

Месца нараджэння:

г.Уінсар, Канада

Дата смерці:

22 верасня 2013({{padleft:2013|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:22|2|0}}) (87 гадоў)

Краіна:

Flag of the United States.svg ЗША
Flag of Canada.svg Канада

Навуковая сфера:

Нейрафізіялогія

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1981)

Дэвід Хантэр Х'юбел (англ.: David Hunter Hubel, нар. 27 лютага 1926, г.Уінсар, Канада) — амерыканскі ўрач-нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах», якую ён падзяліў разам з Роджэрам Сперы і Т.Н.Візелам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Х'юбел нарадзіўся ў Віндзары, Антарыё, у сям'і амерыканцаў у 1926 годзе. Яго дзед па бацькавай лініі эмігрыраваў, будучым дзіцем, у ЗША, з баварскага горада Нёрдлінген. У 1929 годзе яго сям'я пераехала ў Манрэаль, дзе ён правёў гады свайго станаўлення.

Скончыў універсітэт Макгіла (1947, г.Манрэаль) і медыцынскую школу пры ім (1951). З 1951 года ў ЗША. З 1958 года ва ўніверсітэце Дж.Хопкінса, з 1959 года ў Гарвардскай медыцынскай школе г.Бостан1967 прафесар).

Навуковыя працы па нейрафізіялогіі зроку. Адкрыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, што ўспрымаюць вонкавыя сігналы.

Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Hubel, D. H. & T. N. Wiesel, Receptive Fields Of Single Neurones In The Cat's Striate Cortex, Journal of Physiology, (1959) 148, 574-591.
  • Hubel, D. H. & T. N. Wiesel. Receptive Fields, Binocular Interaction And Functional Architecture In The Cat's Visual Cortex, Journal of Physiology, (1962), 160, pp. 106–154, With 2 plates and 20 text-figures.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы - Шчытні / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 512 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]