Дэйв Брубек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэйв Брубек (2009)

Дэйв БРУБЕК (нар. 6 снежня 1920, г. Канкорд, штат Каліфорнія) — піяніст, кампазітар, кіраўнік аркестра.

Першыя ўрокі класічнай музыкі атрымаў у сваёй маці, піяністкі, і ва ўзросце 13 гадоў ужо выступаў прафесійна з мясцовымі джаз-ансамблямі. У 1941—1942 г., удасканальваючы сваю музычную падрыхтоўку ў The College of the Pasific (Каліфорнія), ён кіраваў аркестрам з дванаццаці музыкантаў. Курс класічнай кампазіцыі Брубек прайшоў у Mills College пад кіраўніцтвам Дарывуса Мійё.

Падчас 2-й сусветнай вайны быў накіраваны ў Еўропу — кіраваць ваенным аркестрам (1944). Пасля дэмабілізацыі ў 1946 г. Д. Брубек аднавіў свае заняткі з Мійё і разам з некалькімі студэнтамі арганізаваў эксперыментальны Jazz Workshop Ensemble, які запісаўся на пласцінку ў 1949 годзе пад назвай Dave Brubeck Octet. Таксама ў 1949 г. сумесна з Уолам Трэйдэрам (Oal Trader) і Норманам Бейтам (Norman Bate), якога пазней замяніў Рон Гроты (Ron Grotty), ён заснаваў Dave Brubeck Trio. Гэтая група праіснавала да 1951 года, калі ў яе склад быў уключаны Пол Дэсмонд (Paul Desmond). Такім чынам Брубек ператварыў трыа ў свой першы квартэт. «Класічны» квартэт Брубека быў канчаткова сфармаваны пасля таго, як да іх далучыліся Джо Марэла (Joe Morello) у 1956 г. і Райт Жэнэ (Gene Wrieght) у 1958 г. Група праіснавала ў нязменным складзе да 1967 г., калі Дэйв Брубек распусціў яе, засяродзіўшыся выключна на кампазіцыі. Квартэт Брубека быў надзвычай папулярны ў студэнцкай асяроддзі ў 1950-х. Запіс канцэрту ў каледжы Аберлін ў 1953 г., прадстаўленая ў альбоме «Джаз у Аберлін», утрымлівае цудоўныя імправізацыі Дэйва Брубека і Пола Дэсмонда.

У 1954 г. ў расце папулярнасць Брубека, яго фатаграфія з'явілася на вокладцы часопіса Time, тады ж ён заключыў кантракт з Columbia Records, пакінуўшы Fantasy. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў Дэйв Брубек пачаў эксперыментаваць з незвычайнымі для джаза музычнымі памерамі, такімі, як 5/4, 9/8 і 11/4. У 1959 г. ён запісаў кампазіцыю «Take Five» (у памеры 5/4) — упершыню пласцінка з запісам інструментальнай джазавай п'есы была распрададзеная ў колькасці 1 млн асобнікаў. На гэтай жа пласцінцы была запісаная кампазіцыя самога Брубека — «Blue Rondo a la Turk».

Толькі Макс Коах (Max Koach) пераўзыходзіў Брубэка ў паспяховым спалучэнні незвычайных памераў з традыцыйнымі стылямі джаза. Пачынаючы з 1960 г. Брубек, які сам называў сябе «кампазітарам які грае на фартэпіяна», склаў (а некаторыя і запісаў на пласцінкі) некалькі буйнамаштабных твораў, у тым ліку два балета, мюзікл, араторыю, чатыры кантаты, імшу і творы для джазавага ансамбля і аркестра, а таксама вялікая колькасць п'ес для фартэпіяна. У 1970-х гадах ён арганізаваў некалькі новых квартэтаў, у склад якіх уключаў аднаго або некалькіх сваіх сыноў. Выканаўцы на клавішных інструментах Дарыюс (Дэвід) Брубек, трамбаніст і басгітарыст Крыс Брубек і бубнача і перкусіяніста Дэні (Дэніэл) Брубек. Дэйв Брубек выступаў у Ньюпорту (1958, 1972, 1981), Мантэрэі (1962, 1980), Канкорду (1982) і фестывалях кул-джаза, а таксама выступаў у Белым Доме (1964, 1981). У 1990-х і 1960-х гадах ён шмат разоў перамагаў па выніках апытанняў чытачоў Down Beat, Metronome і іншых часопісаў. У 1976 г. ён зноў выступаў і выпусціў кружэлку з Дэсмондам, Марэла і Райтам, адзначыўшы такім чынам двадцаціпяцінадовы юбілей квартэта.

У інтэрв'ю з Уладзімірам Познерам для запісу праграмы «Brubeck returns to Moscow» Брубек казаў, што не мае яўрэйскіх каранёў, але адна з яго бабуль была родам з Беларусі. Ён таксама казаў, што яго сям'я была прэсвітэранская, але яго самога не хрысцілі, і ён пазней, калі напісаў месу «To Hope», прыняў каталіцызм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]