Дэку
| Дэку | ||
| Агульная інфармацыя | ||
| Поўнае імя | Андэрсан Луіз дэ Сауза | |
| Мянушкі | Чараўнік, Супердэку | |
| Нарадзіўся | 27 жніўня 1977 |
|
| Грамадзянства | ||
| Рост | 174 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазіцыя | Паўабаронца | |
| Інфармацыя пра клуб | ||
| Клуб | ||
| Нумар | 20 | |
| Кар'ера | ||
| Клубная кар'ера* | ||
| 1996—1997 | 2 (0) | |
| 1997—1998 | 32 (13) | |
| 1998 | 12 (2) | |
| 1999—2004 | 148 (32) | |
| 2004—2008 | ||
| 2008—2010 | ||
| Нацыянальная зборная** | ||
| 2003— | 50 (3) | |
|
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 6 лістапада 2007. ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане |
||
| Спартыўныя ўзнагароды | ||
|---|---|---|
| Футбол | ||
| Чэмпіянаты Еўропы | ||
| Срэбра | Партугалія 2004 | |
Дэку (парт.: Deco, сучаснае імя — Андэрсан Луіз дэ Сауза, парт.: Anderson Luiz de Sousa; 27 жніўня 1977, Сан-Бярнарду) — прафесійны футбаліст, выступае за іспанскую «Барселону» і зборную Партугаліі (атрымаў партугальскае грамадзянства ў 2002 годзе). Гуляе на пазіцыі атакавалага паўабаронцы і лічыцца адным з лепшых футбалістаў гэтага амплуа ў міры, Дэку двойчы звалі лепшым паўабаронцам Лігі чэмпіёнаў (у 2004 і 2006 гадах).
Змест |
Прыбыццё ў Еўропу [правіць]
Дэку прыбыў у Партугалію ў 1997 г. ва ўзросце 19 гадоў з бразільскага «Карынтыянса», каб выступаць за лісабонскую «Бенфіку» разам з іншым бразільскім футбалістам Каджу. Нягледзячы на вырабленае Дэку на трэніроўцы добрае ўражанне кіраўніцтва «Бенфікі» вырашыла аддаць бразільца ў арэнду клубу другой партугальскай лігі «Алверка», дзе ён адыграў адзін сезон. Дэку паказаў сябе добра і быў блізкі да падаўжэння кантракту з «Бенфікай» ужо як гулец асноўнага складу, аднак лісабонскі клуб і агент гульца не дашлі да дамовы, паколькі трэнер Грэм Сунесс не бачыў у футбалісце даляглядаў. Пасля гэтага ў сезоне 1998/1999 Дэку быў прададзены ў «Салгейрушу» з горада Порту, за які згуляў да снежня 12 матчаў і забіў 2 гала. Яго гульня прыцягнула ўвагу кіраўніцтва клуба «Порту», і ў зімовае трансфернае акно быў аформлены пераход Дэку ў «Порту».
ФК «Барселона» [правіць]
17 чэрвеня 2004 Дэку на партугальскім радыё заявіў, што ён верагодней усяго пяройдзе ў «Чэлсі» (які толькі што ўзначаліў Маўрыньё) адразу пасля Еўра 2004. Па яго словам паміж клубамі ўжо была дасягнута дамова, і толькі некаторыя фармальнасці адлучалі яго ад пераезду ў Англію.
Аднак ужо 26 чэрвеня 2004 партугальская газета парт.: O Jogo распаўсюдзіла навіну аб магчымым пераходзе футбаліста ў «Барселону», таксама не пераставала цікавіцца гульцом мюнхенская «Баварыя». У выніку «Барсе» атрымалася падаць партугальскаму боку суму ў 15 млн еўра, а таксама правы на ўзыходзячую зорку партугальскага футбола Рыкарду Куарэшму. 6 ліпеня 2004 Дэку стаў гульцом сіне-гранатавых.
Шматлікія лічылі, што ў «Барселоне» Дэку будзе знаходзіцца ў цені бразільскай зоркі Раналдзіньё, хоць ён і гуляе на пазіцыі больш у цэнтры поля, чым у нападзе (дзякуючы сваім здольнасцям у адборы мяча), аднак футбаліст працягваў дэманстраваць добрую гульню. У снежні 2004 ён быў другім у спісе «Залатога мяча», саступіўшы Андрэю Шаўчэнка і апярэдзіўшы на 6 галасоў Раналдзіньё.
У складзе «Барселоны» Дэку папоўніў сваю скарбонку медаляў двума чэмпіёнскімі тытуламі ў Іспаніі, а таксама другім кубкам Лігі Чэмпіёнаў у сезоне 2005/06.
У сезоне 2006/07 Дэку ўсталяваў рэкорд Лігі Чэмпіёнаў з 3-мя званнямі лепшага гульца матчу («Vodafone Man of the Match»). Таксама не гледзячы на пройгрыш «Барселоны» у фінале Клубнага чэмпіянату міру «Інтэрнасьаналу» Дэку быў прызнаны лепшым гульцом турніру.
Дасягненні [правіць]
- Пераможца Лігі Чэмпіёнаў: 2003/04, 2005/06
- Уладальнік Кубка ЎЕФА: 2002/03
- Чэмпіён Іспаніі: 2004/05, 2005/06
- Чэмпіён Партугаліі: 1998/99, 2002/03, 2003/04
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2005/06, 2006/07
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 1999/00, 2000/01, 2002/03
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 1998/99, 2000/01, 2002/03
- Удзельнік Чэмпіянату Еўропы 2004 (2-ое месца) і Чэмпіянату міру 2006, згуляў больш 30 гульняў за зборную.
- Срэбны мяч (другое месца як лепшы гулец Еўропы): 2003/04
- Самы каштоўны гулец Лігі Чэмпіёнаў: 2003/04
- Лепшы паўабаронца Лігі Чэмпіёнаў: 2003/04, 2005/06
- Залаты мяч Клубнага чэмпіянату міру: 2006
Спасылкі [правіць]
- Статыстыка на сайце FootballDabase.com(англ.)
- Профіль на сайце ФК «Барселона»(англ.)
- Статыстыка выступаў у чэмпіянаце Іспаніі(ісп.)
