Дэльта Ганга

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Спадарожнікавы здымак дэльты Ганга

Дэльта Ганга — самая буйная дэльта ў свеце, размешчана ў гістарычным рэгіёне Бенгалія. Складаецца з больш за 240 рэк і ўтвараецца ў выніку зліцця асноўных рэк Ганга і Брахмапутры.

Дэльта Ганга мае форму трохвугольніка і пакрывае плошча ў 105 640 км², ці ўдвая больш дэльты Місісіпі. Басейн рэк, якія ўпадаюць у Індыйскі акіян у дэльце Ганга, ахоплівае Індыю, КНР, Бутан, Непал і Бангладэш. Дэльта Ганга падзяляецца на ўсходнюю (больш актыўную) і заходнюю (меней актыўную) частку. Яна складаецца з лабірынта рэчышчаў, балот, азёр і заліўных астравоў. Нацыянальны парк Сундарбан, у якім размешчаны самы вялікі мангравы лес у свеце, з'яўляецца часткай дэльты Ганга.

Нягледзячы на рыскі паводак і цыклонаў, у дэльце Ганга пражываюць больш 145 мільёнаў чалавек. Паміж 1961 і 1991 гадамі ад гэтых прыродных з'яў загінула звыш 700 тысяч чалавек.

Зноскі