Дэмаграфічная ёмістасць тэрыторыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэмаграфічная ёмістасць тэрыторыі — максімальная кольскасць жыхароў, запатрабаванні якіх могуць быць забяспечаны за кошт рэсурсаў тэрыторыі пры захаванні экалагічнай раўнавагі. Дэмаграфічная ёмістасць раёнаў усталёўваецца звычайна шляхам аналізу найбольш важных для паўсядзённай дзейнасці прыродных кампанентаў: тэрыторый, прыдатных для прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва; сельскагаспадарчых земляў, неабходных для арганізацыі прыгараднай сельскагаспадарчай базы; водных рэсурсаў; тэрыторый, спрыяльных для арганізацыі масавага адпачынку насельніцтва.

Дэмаграфічная ёмістасць тэрыторыі з’яўляецца велічынёй зменнай і не азначае якога-небудзь нарматыўнага паказчыку. Ён адлюстроўвае нейкі планавальны парог, за межамі якога парушаецца раўнавага ўсіх прыродных, гаспадарчых і сацыяльных умоў. Ва ўмовах росту нацыянальнага дабрабыту, падвышэнні ўрадлівасці глеб паказчыкі дэмаграфічнай ёмістасці будуць змяняцца ў бок падвышэння.