Дэмакратычная Рэспубліка Емен
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дэмакратычная Рэспубліка Емен جمهورية اليمن الديمقراطية |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Сталіца | Адэн | ||||||
| Мова | арабская | ||||||
| Валюта | дынар Паўднёвага Емена | ||||||
| Прэзідэнт | |||||||
| - 1994 | Алі Салем аль-Бейд | ||||||
| Сёння | |||||||
Дэмакратычная Рэспубліка Емен (араб.: جمهورية اليمن الديمقراطية) — дзяржава, абвешчаная ў Адэне падчас Грамадзянскай вайны ў Емене 21 мая 1994. Яна стала спробай еменскіх сацыялістаў вярнуць незалежнасць Паўднёваму Емену. Рэспубліка не была прызнана ні адной краінай свету, у тым ліку і Саудаўскай Аравіяй, нягледзячы на яе сімпатыі сепаратыстам.
Прэзідэнтам рэспублікі стаў былы кіраўнік НДРЕ Алі Салем аль-Бейд. Пасля заняцця ўрадавымі войскамі гарадоў Эль-Мукала і Адэна і завяршэння грамадзянскай вайны Дэмакратычная Рэспубліка Емен была ліквідаваная, а яе ўрад на чале з аль-Бейдам збег у Аман.