Дэмакратычная партыя Албаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэмакратычная партыя Албаніі
алб.: Partia Demokratike e Shqipërisë
Лагатып
Лідар:

Салі Берыша

Дата заснавання:

12 снежня 1990

Ідэалогія:

кансерватызм, правацэнтрызм

Інтэрнацыянал:

Міжнародны дэмакратычны саюз
Цэнтрысцкі дэмакратычны інтэрнацыянал
Сцяг ЕС Еўропа Еўрапейская народная партыя

Моладзевая арганізацыя:

Маладзёжны форум Дэмакратычнай партыі Албаніі

Месцаў у Народным сходзе Албаніі:
66 / 140
Партыйны друк:

Дэмакратычнае адраджэнне

Сайт:

http://www.pd.al/

Дэмакратычная партыя Албаніі (алб.: Partia Demokratike e Shqipërisë, PD) — правая палітычная партыя Албаніі, з 1990 года з'яўляецца адной з дзвюх асноўных партый на албанскай палітычнай сцэне. Яе пазіцыі асабліва моцныя на поўначы Албаніі, дзе пераважаюць гегерыйцы — адна з дзвюх найбуйнейшых этнічных груп албанцаў.

Партыя адыграла выключна важную ролю ў звяржэнні камуністычнага рэжыму ў краіне.

З 1992 па 1997 год знаходзілася ва ўладзе пад кіраўніцтвам Салі Берышы і Александэра Мексі.

У 1997 годзе ўрад сышоў у адстаўку на фоне беспарадкаў, якія маглі выліцца ў грамадзянскую вайну. Да ўлады прыйшлі іх асноўныя канкурэнты — Сацыялістычная партыя Албаніі.

Партыя ўваходзіла ў кааліцыю «Саюз у імя перамогі» (Bashkimi për Fitoren), якая атрымала 37,1 % галасоў на парламенцкіх выбарах 2001 (46 месцаў у парламенце).

На ліпеньскіх выбарах 2005 Дэмакратычная партыя Албаніі атрымала 55 з 140 месцаў (разам з саюзнікамі — 73). Салі Берыша зноў узначаліў урад.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Палітычныя партыі Албаніі