Дэмакрыт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэмакрыт Абдэрскі
Δημόκριτος
Democritus2.jpg
Дэмакрыт
Дата нараджэння:

460 да н.э.(-460)

Месца нараджэння:

Абдэры

Дата смерці:

370 да н.э.(-370)

Месца смерці:

Абдэры

Школа/традыцыя:

Атамісты

Кірунак:

Еўрапейская філасофія

Перыяд:

Старажытнагрэчаская філасофія

Асноўныя інтарэсы:

Натурфіласофія

Значныя ідэі:

Атамізм

Аказалі ўплыў:

Леўкіп

Паслядоўнікі:

Эпікур

Дэмакрыт Абдэрскі (Δημόκριτος; Абдэры, каля 460 да н.э. — каля 370 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, вучань Леўкіпа, адзін з заснавальнікаў атамістыкі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Па некаторых звестках пражыў больш за сто гадоў. Напісаў каля 70 твораў па філасофіі, фізіцы, матэматыцы, медыцыне, тэорыі музыкі і інш. Да нас дайшло каля 300 фрагментаў, пераважна з этычных твораў.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Адным з галоўных вытокаў філасофскага вучэння Дэмакрыта служаць погляды Леўкіпа. У сваёй тэорыі пазнання Дэмакрыт абгрунтоўваў думку пра існаванне дзвюх груп ведаў: заснаваных на пачуццях і на працы розуму; калі пачуцці ў стане прынесці няпоўныя, недакладныя і непраяснёныя («цёмныя») звесткі аб навакольнай рэчаіснасці, то чалавечае мысленне забяспечвае веды аб сапраўднай, г.зн. атамнай прыродзе рэчаў, таму што ўспрыманне і разуменне сутнасці атамаў даступны выключна роз-му. Паводле некаторых звестак, Дэмакрыт пашырыў атамістычную тэорыю на тлумачэнне такіх філасофскіх катэгорый, як час і прастора. Прытрымліваўся высновы аб неабходнай і заканамернай сувязі паміж усімі прадметамі і з'явамі прыроды і грамадства, лічыў, што галоўная мэта пазнання — знаходжанне прычын прыродных і гістарычных працэсаў. Значнае месца ў яго творчасці займаюць распрацоўка і паглыбленне тэорыі Леўкіпа аб касмічных віхрах, дзе побач з поглядамі пра атамную будову касмічных цел выказаны цікавыя здагадкі аб дыферэнцыяцыі касмічных светаў, у прыватнасці адносна існавання жыцця. Дэмакрыт правёў параўнанне паміж чалавечым арганізмам (мікракосмасам) і космасам. Свае сацыяльна-палітычныя погляды ён канцэнтраваў на праблемах дэмакратыі; ідэальнай формай дзяржаўнасці лічыў старажытнагрэчаскую дзяржаву — поліс. У этыцы развіў вучэнне аб атараксіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боўш В. Дэмакрыт // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]