Дэметра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Статуя Дэметры, музей Піё-Клеменціно

Дэметра (грэч.: Δημήτηρ, таксама грэч.: Δηώ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня ўрадлівасці і земляробства. Без яе сілы нічога не расло бы на зямлі. Дэметра — другая дачка Кронаса і Рэі і маці Персефоны, жонкі Аіда. У рымскай міфалогіі аналагам Дэметры была Цэрэра, багіня ўрадлівай нівы. У позняй антычнасці культ Дэметры змешваецца з культам Кібелы. Дэметру бачылі ў сузор'і Дзевы.

Менавіта Дэметра навучыла людзей земляробству. Яна дала Трыпталему насенне пшаніцы, і ён першы ўзараў і засеяў поле. Затым, па наказе Дэметры Трыпталем абляцеў усе краіны міру на запрэжанай крылатымі змеямі калясніцы, і ўсюды вучыў людзей земляробству.