Дэнамінацыя, рэлігія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дэнамінацыя (ад лац.: denominatio — «пераназванне») — у рэлігіязнаўстве тып[1] рэлігійнай арганізацыі ў хрысціянстве. Спецыфічнай характарыстыкай дэнамінацыі з'яўляецца яе прамежкавы характар у адносінах да секты і царквы. Дэнамінацыя прызнае іншыя рэлігіі і вераванні і знаходзіцца ў станоўчых адносінах з грамадствам[2][3][4][5][6]. Упершыню паняцце ўведзена амерыканскім багасловам Х. Р. Нібурам у кнізе «Сацыяльныя вытокі дэнамінацыяналізму» («The social sources of denominationalism»)[7].

Ад царквы дэнамінацыя запазычае адносна высокую сістэму цэнтралізацыі і іерархічны прынцып кіравання, адмову ад палітыкі ізаляцыянізму ў адносінах да дзяржавы і грамадства, прызнае магчымасць духоўнага адраджэння для любога веруючага чалавека[8][9][10]. З сектай жа яе збліжае адносна невялікі перыяд існавання, пераважны ўпор на рэлігійную дзейнасць, у веравучэнні наяўнасць якасных адрозненняў ад традыцыйных цэркваў і проціпастаўленне сябе ім, прэтэнзія на выключнасць установак і каштоўнасцей, ідэя богавыбранніцтва[8][9][10].

Акрамя таго, тэрмін дэнамінацыя выкарыстоўваецца ў штодзённым словаўжыванні ў якасці сіноніма слова канфесія.[2][11].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Васильева Е.Н. Идеальный и конструктивный типы: грани различия // Альманах современной науки и образования. Тамбов: «Грамота», 2008. № 4 (11): Педагогика, психология, социология и методика их преподавания. В 2 ч. Ч. 2. С. 48-50. URL: https://sites.google.com/site/religiostudent/my-articles
  2. 2,0 2,1 Протестантизм: Словарь атеиста / Под общ. ред. Л. Н. Митрохина. — М.: Политиздат, 1990.— С. 92. ISBN 5-250-00373-7
  3. Философский словарь на Словари Online.ru
  4. Социологический словарь на Словари Online.ru
  5. Глава III.Религия, как социальный феномен 3. Типы «человека религиозного» и типология религиозных организаций (недаступная спасылка) // Гараджа В. И. Религиеведение.
  6. Волков Ю. Г., Добреньков В. И., Нечипуренко В. Н., Попов А. В. Социология. (недаступная спасылка) М., 2003
  7. Niebuhr H. R. The social sources of denominationalism. N. J., 1929
  8. 8,0 8,1 10.4. Структура религиозной организации, церковь, секта (недаступная спасылка) // Степаненко В. И. Социология (краткий курс лекций)
  9. 9,0 9,1 Глава 14. Религия. Типы религиозных организаций. Вебер и Трельч: церкви и секты и Беккер: деноминации и культы // Гидденс Э. Социология
  10. 10,0 10,1 Гл. III, § 2Яблоков И. Н. Основы религиоведения. Раздел первый. «Основы теории религии» Основы религиоведения: Учеб. / Под ред. И. Н. Яблокова. — М.: Высш. шк., 1994. — 368 с. ISBN 5-06-002849-6
  11. Пучков П. И., Казьмина О. Е. Религии современного мира. — М., 1997. — 286 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]