Дэнарый польскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэнарый польскі — сярэбраная, пазней білонная манета Польшчы ў X — XVII стст. Чаканілі да 992 г., магчыма, у Познані, у 9921025 гг. у Гнезне, пасля ў Кракаве. Намінал на манетах не пазначаны.

Мешка I (960992 гг.), метрычная проба ≈ 950, лігатурная проба ≈ 1,50 г. Баляслаў I Храбры (9921025 гг.), проба ≈ 938, маса ≈ 1,31 г. Мешка II (10251034), проба ≈ 938, маса ≈1,38 г. Баляслаў II Смелы (10581079), проба ≈ 500, маса ≈ 0,71 г. Уладзіслаў I Герман (10791102), проба ≈ 750, маса ≈ 0,69 г. Баляслаў III Крывавусы  (польск.) (11021038), проба ≈ 750, маса ≈ 0,57 г. Уладзіслаў II Выгнаннік (11381146), проба ≈ 875, маса 0,50 г. Баляслаў IV Кучаравы (11461173), проба ≈ 938, маса 0,46 г. Генрых I Барадаты (11731177, 1190, 11981201, 1202), проба ≈ 875, маса 0, 26 г. Мешка III Стары (12281238), проба ≈ 875, маса ≈ 0,18 г. Уладзіслаў I Лакетак (13201333), лотавая проба XIV, маса ≈ 0,34 г. Казімір III Вялікі, чаканка з 1368 г., проба V, маса ≈ 0,24 г. Ядвіга (13841385), проба V½, маса ≈ 0,25 г. Уладзіслаў II Ягайла, чаканка 13891398 гг., проба V½, маса ≈ 0,27 г.; чаканка 13981409 гг., проба V½, маса ≈ 0,24 г.; чаканка 14101414 гг., проба II, маса ≈ 0,44 г. Уладзіслаў III Варненьчык  (польск.) (14341444), чаканка да 1440 г., проба II, маса 0,38 г. Казімір IV Ягелончык (14471492), чаканка з 1456 г., проба II, маса ≈ 0,42 г. Ян I Ольбрахт, чаканка 1492 г., проба II, маса ≈ 0,37 г. Жыгімонт I Стары (15061548), проба I½, маса 0,37 г. Жыгімонт III Ваза (15871632), чаканка 16191624 гг. і недатаваная, проба I½, маса 0,36 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gumowski, M. Podręcznik numizmatyki polskiej. — Kraków, 1914.
  • Kiersnowski R. Wstęp do numizmatyki polskiej wieków średnich. — Warszawa, 1964.