Дэнтыкул

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэнтыкулы на фасадзе класіцыстычнага будынка

Дэнты́кулы (ад лац.: denticulus — зубец), ці «ордарныя сухарыкі» — шэраг невялікіх прамавугольных выступаў, якія размешчаны ў выглядзе арнаменту на карнізе будынка і выконваюць роля дэкору. Сустракаюцца ў іанічным, карынфскім ордары, а таксама ў рымскім варыянце дарычнага ордара. Правобразам дэнтыкулаў паслужылі тарцы часта размешчаных папярочных драўляных бэлек плоскага глінабітнага перакрыцця ў архітэктуры Іоніі.

Дэнтыкулы сустракаюцца як у архітэктуры Старажытнай Грэцыі, так і ў яе пазнейшых інтэрпрэтацыях часоў класіцызму і неакласіцызму.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Мутул

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]