Дэні Роўз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дэні Лі Роўз)
Футбол
Дэні Роўз
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 ліпеня 1990(1990-07-02)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Англія
Рост 173 см
Вага 68 кг
Пазіцыя левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2005—2006 Англія Лідс Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Англія Лідс Юнайтэд 0 (0)
2007—2021 Англія Тотэнхэм Хотспур 156 (8)
2009   Англія Уотфард 7 (0)
2009   Англія Пітэрбора Юнайтэд 6 (0)
2010—2011   Англія Брысталь Сіці 17 (0)
2012—2013   Англія Сандэрленд 27 (1)
2020   Англія Ньюкасл Юнайтэд 11 (0)
2021—2022 Англія Уотфард 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Англія Англія (да 16) 5 (0)
2006—2007 Англія Англія (да 17) 13 (0)
2007—2008 Англія Англія (да 18) 2 (0)
2008—2009 Англія Англія (да 19) 6 (1)
2009—2013 Англія Англія (да 21) 29 (3)
2012 Вялікабрытанія Вялікабрытанія 4 (0)
2016—2019 Англія Англія 29 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 лютага 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніэль Лі «Дэні» Роўз (англ.: Daniel Lee "Danny" Rose, нар. 2 ліпеня 1990, Данкастэр, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2016—2019).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар’еру распачаў у клубе «Лідс Юнайтэд» у 2006 годзе. Упершыню ў склад «Лідса» ён трапіў у 2006 годзе, а ў ліпені 2007 быў прададзены ў «Тотэнхэм Хотспур». У 2009—2011 гадах аддаваўся ў арэнды ў клубы Чэмпіёншыпа, сезон 2012/13 правёў у Прэм’ер-лізе ў складзе «Сандэрленда». У 2013 годзе вярнуўся ў «Тотэнхэм», дзе замацаваўся ў асноўным складзе.

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ньюкасл Юнайтэд»[2], у жніўні вярнуўся ў «Тотэнхэм Хотспур», аднак у сезоне 2020/21 заставаўся без гульнявога нумара і не выхадзіў на поле.

У чэрвені 2021 года «Уотфард» абвясціў аб падпісанні двухгадовага кантракта з Роўзам як свабодным агентам. У верасні 2022 года пакінуў «Уотфард».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэні Роўз выступаў за моладзевыя зборныя Англіі ва ўзросце да 17, 19 i 21 гадоў. 1 чэрвеня 2009 года ён быў выкліканы ў зборную Англіі да 21 года, свой першы гол за яе ён забіў 14 лістапада 2009 года ў матчы супраць Партугаліi.

26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Англіі ў таварыскім матчы супраць Германіі (3:2).

Зноскі

  1. Danny Rose // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Тоттенхэм» отдал Роуза в аренду «Ньюкаслу» до конца сезона. by.tribuna.com.