Дэпартамент Манагуа
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Нікарагуа |
| Адміністрацыйны цэнтр | Горад Манагуа |
| Насельніцтва (2012) |
1 448 271 (1-е месца) |
| Шчыльнасць | 417,96 чал./км² |
| Плошча | 3 465,10 км² |
| Код ISO 3166-2 | NI-MN |
| Дэпартамент Манагуа на Вікісховішчы | |
Манагуа (ісп.: Managua) — дэпартамент у Нікарагуа.
Дэпартамент Манагуа знаходзіцца ў заходняй частцы краіны, на беразе возера Манагуа. На захадзе ён абмываецца водамі Ціхага акіяна. Плошча дэпартамента складае 3.672 км ². Колькасць насельніцтва складае прыблізна 1.400.000 чалавек (ацэнка на 2006 год). Шчыльнасць жыхароў тут роўная 384 чал./км ², што робіць яго самым густозаселенным дэпартаментам Нікарагуа. Галоўны горад дэпартамента - Манагуа - з'яўляецца таксама і сталіцай краіны.
У адміністрацыйным плане дэпартамент Манагуа падпадзяляецца на 9 муніцыпій:
- Сьюдад-Сандына
- Эль-Круцэра
- Манагуа
- Матэарэ
- Сан-Францыска-Лібрэ
- Сан-Рафаэль-дэль-Сур
- Тыкуантэпэ
- Тыпітапа
- Віла-Карлас-Фансека