Мёрт і Мозель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дэпартамент Мёрт і Мозель)
Мёрт і Мозель
Meurthe-et-Moselle
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Мёрт і Мозель на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 54
Рэгіён: Латарынгія
Прэфектура: Нансі
Супрэфектуры: Брыей
Люневіль
Туль
Кантонаў: 44
Камун: 594
Прэзідэнт
генеральнага савета
:
Мішэль Дзінэ
Статыстыка
Насельніцтва 28-е месца
 -1999 713,8 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 136 чал/км²
Плошча: 5246 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мёрт і Мо́зель (фр.: Meurthe-et-Moselle) — дэпартамент на паўночным усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Латарынгія. Парадкавы нумар 54. Адміністрацыйны цэнтр — Нансі. Насельніцтва 713,8 тыс. чалавек (28-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча тэрыторыі 5246 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Мёрт, Мозель, Ш'ер і Везуз.

Дэпартамент уключае 4 акругі, 44 кантона і 594 камуны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мёрт і Мозель быў утвораны ў 1871 г. пасля франка-прускай вайны. У яго ўвайшлі тэрыторыі, якія засталіся ў складзе Францыі ад былых дэпартаментаў Мёрт і Мозель (два з 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г.).

Назва дэпартамента паходзіць ад рэк Мёрт і Мозель.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]