Дэпартамент Пюі-дэ-Дом
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Пюі-дэ-Дом Puy-de-Dôme |
|
|---|---|
Герб |
|
| Месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 63 |
| Рэгіён: | Авернь |
| Прэфектура: | Клермон-Феран |
| Акруг: | 5 |
| Кантонаў: | 51 |
| Камун: | 470 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 36-е месца |
| -1999 | 604,3 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 76/км² |
| Плошча: | 7970 км² |
Пюі-дэ-Дом (фр.: Puy-de-Dome, акс. Puei Domat, Puei de Doma) — дэпартамент на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь. Парадкавы нумар — 63. Адміністрацыйны цэнтр — Клермон-Феран. Насельніцтва — 604,3 тыс. чалавек (36-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 7970 км², галоўным чынам гэта гарыстая мясцовасць. Праз дэпартамент працякаюць рака Алье і Дардонь.
Дэпартамент уключае 5 акруг, 51 кантон і 470 камун. Назва дэпартамента паходзіць ад вулкана Пюі-дэ-Дом.
Пюі-дэ-Дом — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Авернь. Першапачаткова дэпартамент зваўся Мон-д'Ор (літаральна — Залатая гара).
Вядомыя асобы [правіць]
У Сеціве [правіць]
- Prefecture website (in French)
- Conseil General website (in French)
