Дэпартамент Пірэнеі Верхнія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Верхнія Пірэнеі Hautes-Pyrénées |
|
|---|---|
Герб |
|
| Месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 65 |
| Рэгіён: | Поўдзень — Пірэнеі |
| Прэфектура: | Тарб |
| Акруг: | 3 |
| Кантонаў: | 34 |
| Камун: | 474 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 84-е месца |
| -1999 | 222,4 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 50/км² |
| Плошча: | 4464 км² |
Верхнія Пірэнеі (фр.: Hautes-Pyrénées) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі. Парадкавы нумар — 65. Адміністрацыйны цэнтр — Тарб. Насельніцтва — 222,4 тыс. чалавек (84-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 4464 км². Галоўным чынам гэта гарыстая мясцовасць.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 34 кантона і 474 камуны.
Верхнія Пірэнеі — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Гіень. Гістарычна гэтыя землі ўваходзілі ў склад графства Бігора, якое потым увайшло ў Гасконь. У XVI ст. частка каралеўства Наварра, далучанага да Францыі дзякуючы Генрыху IV.
