Дэпартамент Рона
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Рона Rhône |
|
|---|---|
Герб |
|
| Месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 69 |
| Рэгіён: | Рона — Альпы |
| Прэфектура: | Ліён |
| Акруг: | 2 |
| Кантонаў: | 54 |
| Камун: | 293 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 4-е месца |
| -1999 | 1,579 млн |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 486/км² |
| Плошча: | 3249 км² |
Рона (фр.: Rhône) — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Рона — Альпы. Парадкавы нумар 69. Адміністрацыйны цэнтр — Ліён. Насельніцтва 1,579 млн чалавек (4-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 3249 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Рона, Сона.
Дэпартамент уключае 2 акругі, 54 кантона і 293 камуны.
Рона была ўтворана ў 1793 г. пасля падзелу на дзве часткі дэпартамента Рона і Луара.
