Дэпартамент Эн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Эн Ain |
|
|---|---|
Герб |
|
| Месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 01 |
| Рэгіён: | Рона — Альпы |
| Прэфектура: | Бурк-ан-Брэс |
| Акруг: | 4 |
| Кантонаў: | 43 |
| Камун: | 419 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 48-е месца |
| -1999 | 515 тыс. |
| Плошча: | 5762 км² |
Эн (фр.: Ain) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Рона — Альпы. Парадкавы нумар 1. Адміністрацыйны цэнтр — Бурк-ан-Брэс. Насельніцтва 515 тыс. чалавек (48-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 5762 км2. Дэпартамент размешчаны ў міжрэччы Роны і Соны, на паўднёвых адгор'ях Юрскіх гор.
Дэпартамент уключае 4 акругі, 43 кантона і 419 камун.
Эн — адзін з першых дэпартаментаў, створаных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былых правінцый Брэс, Бюжэ, Домбр і Жэз. Назва паходзіць ад ракі Эн.
| Гэта пачатак артыкула пра Францыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
