Дэпрэсія
| Дэпрэсія | ||
|---|---|---|
| Вінцэнт ван Гог, «На парозе вечнасці» | ||
| МКХ-10 | F32., F33. | |
| МКХ-9 | 296 | |
| OMIM | 608516 | |
| DiseasesDB | 3589 | |
| MedlinePlus | 003213 | |
| eMedicine | med/532 | |
| MeSH | D003865 | |
Дэпрэ́сія (лац.: depressio прыгнечанасць) — негатыўны настрой чаловека, самота, прыгнечанасць.
З'яўляецца парушэннем афекта. Пры доўгім часе гэтага стану (звыш чатырох-шасці мес.) дэпрэсія разглядаецца як псіхічнае захвораванне. Дэпрэсія добра паддаецца лекаванню, больш чым у 80 % выпадкаў надыходзіць поўнае выздараўленне, тым не меньш, у цяперашні час менавіта дэпрэсія — найбольш распаўсюджанае псіхічнае разладжанне. Як правіла, чалавек, які пакутуе на дэпрэсію, пачынае злоўжываць алкаголем (альбо іншымі рэчывамі, якія ўплываюць на ЦНС), сыходзіць «з галавой» у працу. Некалькі навуковых даследаванняў знайшлі статыстычную карэляцыю паміж дэпрэсіяй і некаторымі сельскагаспадарчымі пэстыцыдамі.[1][2]
Змест |
Праявы [правіць]
Хвароба выяўляецца праз сталы сум, раздражненне і прыгнечанасць, зніжэнне цікавасці і задавальнення ад спраў, пасіўнасць і стомленасць пры адсутнасці дзейнасці, хістанні апетыту і вагі, парушэнне(англ.) бел. сну, немагчымасць засяродзіцца, няздольнасць прымаць рашэнні, пачуццё безнадзейнасці і віны(англ.) бел., нізкую самаацэнку, думкі пра смерць і самагубства[3].
Пераадоленне [правіць]
Чыннікамі пераадолення прыгнечанасці прынамсі ўзімку ёсць:
- дзённае святло: штодзённыя шпацыры, размяшчэнне ў памяшканні ля вакна, яркае асвятленне 2,5-10 тыс. люкс лямпай поўнага спектру цягам 30 хвілінаў;
- рухавасць: штодзённая зарадка на свежым паветры;
- ежа: рознакаляровая гародніна і садавіна, тлустая рыба, валоскія арэхі, каляндра, бананы, яйкі, авакада, індычка;
- утульнасць: сустрэчы з сябрамі і сваякамі, забавы, падарожжы, знаёмствы, утульныя адценні і пахі[4].
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Amr M. M.; Halim Z. S.; Moussa S. S. Psychiatric disorders among Egyptian pesticide applicators and formulators. — Academic Press, 1997.
- ↑ Beseler C. L.; Stallones L.; і інш. Depression and pesticide exposures among private pesticide applicators enrolled in the Agricultural Health Study. — 2008.
- ↑ Валянціна Кудзіна. У гармоніі — з сабой і светам // Звязда : Газета. — 24 лютага 2009. — № 34 (26412). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Як змагацца з зімовай дэпрэсіяй — Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 студзеня 2012.