Тарту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дэрпт)
Горад
Тарту
эст.: Tartu
Краіна
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1262
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Юр’еў
Плошча
  • 38,97 км² (31 снежня 2016)[2]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 97 524 чал. (1 студзеня 2023)[3]
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3727
Паштовыя індэксы
50050–51111
Аўтамабільны код
T
Афіцыйны сайт
tartu.ee (эст.)
Тарту на карце Эстоніі
Тарту (Эстонія)
Тарту

Тарту (эст.: Tartu, ням.: Dorpat; у 1030—1060 і ў 1893—1918 гадах Юр’еў) — горад у Эстоніі, цэнтр павета Тарту, на рацэ Эмайыгі, другі па колькасці насельніцтва (101 000 чал. у 2008 годзе) пасля Таліна.

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Тарту знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Эстоніі Таліна. Тарту размешчаны на абодвух берагах Эмайыгі за 37 км ад яе ўпадзення ў Чудска-Пскоўскую сістэму азёр; горад цягнецца ўздоўж ракі на 9 км.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У сучасным Тарту развітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасць (бровар A. le Coq). З 2000 года пачалі развівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналогій.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Тарту — вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расіяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Музычна-драматычны тэатр «Ванемуйнэ» заснаваны ў 1870 годзе. Эстонскі нацыянальны музей (заснаваны ў 1909, у 1940—1988 — этнаграфічны музей Эстоніі) — адзін з самых значных збораў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народа. У Тарту больш за 20 музеяў — мастацкі музей, музей спорту; літаратурны музей імя Ф. Р. Крэйцвальда, музей класічных старажытнасцяў пры ўніверсітэце, заалагічны музей з аддзелам геалогіі, музей гісторыі ўніверсітэта і інш.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У Старым горадзе размешчана асноўная частка гісторыка-архітэктурных помнікаў: ратуша (1789) у стылі ранняга класіцызму, жылыя дамы, царква Яана (XIV стагоддзе), галоўны корпус універсітэта (1804—1809). На ўзгорку Тоамемягі (у парку Тоаме) разваліны Домскага (Пятра і Паўла) сабора (XIII—XV стагоддзяў, харавая частка ў 1804—1807 перабудавана ў бібліятэку ўніверсітэта, цяпер музей), стары анатамічны тэатр (1803-05) і абсерваторыя.

Сярод сучасных пабудоў — будынкі банка (1936), тэатр «Ванемуйнэ» (1967) і іншыя. Помнікі: палкаводцу М. Б. Барклаю-дэ-Толі (1849, скульптар В. І. Дэмут-Маліноўскі), прыродазнаўцаў К. М. Бэру (1886, А. М. Апякушын), астраному В. Я. Струвэ, эстонскаму паэту К. Я. Петэрсана (1983, Я. Соанс), хірургам М. І. Пірагову (1952), М. М. Бурдэнку (1952), пісьменніку-асветніку Ф. Крэйцвальду (1953), князю Вячку і старэйшыне Меэлісу (1980). Мемарыяльны комплекс Савецкім воінам-вызваліцелям на братэрскіх могілках (1975). Неафіцыйным сімвалам горада з’яўляецца скульптура «Студэнты ў пацалунку» з фантанам (1998), размешчаная на ратушнай плошчы.

Раёны горада[правіць | правіць зыходнік]

  • Анелін
  • Веэрыку
  • Ваксалі
  • Іхастэ
  • Карлава
  • Кесклін
  • Маар’ямыйза
  • Раадзі-Круусамяе
  • Ропка
  • Супілін
  • Тамелін
  • Цяхтверэ
  • Юлейые
  • Яамамыйза (Хііналін; «Шанхай»)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. а б Land Board — 1990. Праверана 18 ліпеня 2018.
  3. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 15 жніўня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]