Дэсмонд Туту
Дэсмонд Туту (Desmond Mpilo Tutu; нар. 7 кастрычніка 1931, Клерксдорп, правінцыя Трансвааль, ПАР) — англіканскі архіепіскап Кейптаунскі (першы чернаскуры епіскап у ПАР), актыўны барацьбіт з апартэідам. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1984 года, лаўрэат Сіднейскай прэміі міру (1999).
Скончыў Іаганесбургскі ўніверсітэт (1954), Тэалагічны каледж св. Пятра (1960), Лонданскі каралеўскі каледж (1966). Магістр тэалогіі.
У 1954-57 настаўнічаў. 3 1961 святар. 3 1975 настаяцель Іаганесбургскага сабора, з 1976 біскуп Лесота, з 1978 генеральны сакратар Паўднёваафрыканскага савета цэркваў. Асуджаў палітыку апартэіду ўлад ПАР, стаяў за выключна мірныя сродкі барацьбы; маральна і матэрыяльна падтрымліваў ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем'і.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1976—2000 |
Бэці Уільямс / Мэйрыд Карыган (1976) • Міжнародная Амністыя (1977) • Анвар Садат / Менахем Бегін (1978) • Маці Тэрэза (1979) • Адольфа Перэс Эсківель (1980) • УВКААНСБ (1981) • Альва Мюрдаль / Альфонса Гарсія Роблес (1982) • Лех Валенса (1983) • Дэсмонд Туту (1984) • УСПЯВ (1985) • Элі Візель (1986) • Оскар Арыяс Санчэс (1987) • МС ААН (1988) • Далай-лама (1989) • Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (1990) • Аун Сан Су Чжы (1991) • Рыгаберта Менчу (1992) • Нельсан Мандэла / Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1993) • Ясір Арафат / Шымон Перэс / Іцхак Рабін (1994) • Пагуошскія канферэнцыі / Джозеф Ротблат (1995) • Карлуш Белу / Жазэ Рамуш-Орта (1996) • МРСПМ / Джодзі Уільямс (1997) • Джон Х'юм / Дэвід Трымбл (1998) • Урачы без межаў (1999) • Кім Дэ Джун (2000) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|