Дэтэктыў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дэтэктыў (англ.: detective, ад лац.: detego — раскрываю, выкрываю) — пераважна літаратурны і кінематаграфічны жанр, творы якога апісваюць працэс даследавання загадкавага здарэння з мэтай высвятлення яго акалічнасцяў і раскрыцця загадкі. Звычайна ў якасці такога здарэння выступае злачынства, і дэтэктыў апісвае яго расследаванне і вызначэнне вінаватых, у такім разе канфлікт будуецца на сутыкненні справядлівасці з беззаконнем, якія завяршаюцца перамогай справядлівасці.

Першымі творамі дэтэктыўнага жанру прынята лічыць апавяданні Эдгара По (напісаныя ў 1840-х гадах), які ў сваіх творах заклаў форму і асаблівасці гэтага жанру. Гісторыя ж беларускага дэтэктыву бярэ свой пачатак значна пазней, але, не гледзячы на гэта беларускі дэтэктыў дастаткова хутка прайшоў асноўныя эвалюцыйныя моманты дынамікі жанру – ад дэтэктыва класічнага тыпа да сучаснага, і да дэтэктыва, які стаіць на сумежжы з іншымі літаратурнымі жанрамі[1].

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Алег Грушэцкі Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць // Літаратура і мастацтва : газета. — Мінск: Саюз пісьменнікаў Беларусі, 18 ліпеня 2014. — В. 4777. — № 28. — С. 6. — ISSN 0024-4686. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2014.