Daewoo

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дэу)
Daewoo
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 22 сакавіка 1967
Скасавана 1 лістапада 1999
Заснавальнікі Kim Woo-choong[d]
Размяшчэнне
Колькасць супрацоўнікаў
  • 320 000 чал. (1999)
Даччыныя кампаніі Corona Data Systems[d], Leading Edge[d], OCN[d] і SNT Motiv[d]
Сайт web.archive.org/web/1999…

Daewoo (Дэу; па-карэйску азначае Вялікі Сусвет) — з’яўляўся адным з найбуйных паўднёвакарэйскіх кангламератаў. Кампанія была заснаваная 22 сакавіка 1967 г. пад назвай Daewoo Industrial.

Спачатку займалася тэкстыльнай прамысловасцю, аднак пазней перайшла ў сферу суднабудавання. З часам кампанія выйшла на рынкі электронных кампанентаў, бытавой электронікі, аэранаўтыкі, зброі, цяжкага машынабудавання, будаўнічага і гасцінічнага бізнесу, фінансавых паслуг і тэлекамунікацый. У 1982 годзе занялася вытворчасцю аўтамабіляў.

У канцы дзевяностых Карэя перажывала глыбокі фінансавы крызіс, у выніку якога ў 1999 годзе Daewoo была прызнана банкрутам. Даўгі кампаніі дасягнулі 50 мільярдаў долараў. Заснавальнік Daewoo, Кім Ву Джун  (англ.) пакінуў краіну, а пасля вяртання на радзіму 14 чэрвеня 2005 года быў арыштаваны. У маі 2006-га Кім Ву Джун быў прысуджаны да дзесяці гадоў турэмнага зняволення, але 30 снежня 2007 года ён атрымаў амністыю па ўказе прэзідэнта Рэспублікі Карэя Но Му Хёна[1].

Сёння большасць падраздзяленняў былой карпарацыі Daewoo належаць іншым кампаніям, аўтамабільнае — карпарацыі General Motors. Аднак некалькі фірмаў, якія працуюць у сферах суднабудавання, гандлю, энергетыкі і вытворчасці электронных кампанентаў, працягваюць насіць назву Daewoo.

Зноскі

  1. Умер основатель корейской корпорации Daewoo (руск.). autoreview.ru (13 снежня 2019). Праверана 13 снежня 2019.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]