Евангелле

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Хрысціянства
ChristianitySymbolWhite.PNG

Біблія
Стары Запавет · Новы Запавет
Апокрыфы
Евангелле
Дзесяць запаведзяў
Нагорная пропаведзь

Троіца
Бог Айцец
Бог Сын (Ісус Хрыстос)
Святы Дух

Гісторыя хрысціянства
Храналогія хрысціянства
Апосталы
Сусветныя саборы
Вялікі раскол
Крыжовыя паходы
Рэфармацыя

Хрысціянскае багаслоўе
Грэхападзенне · Грэх · Дабрадзецель
Вукупленне
Выратаванне · Другое прышэсце
Богаслужэнне
Дабрадзецелі · Таінствы

Галіны хрысціянства
Каталіцызм · Праваслаўе
Пратэстанцызм


г·р·п


Евангелле (грэч.: euaggelion - добрая вестка), царкоўна-рэлігійны тэрмін, які ужываецца да твораў новазапаветнага зводу кананічных кніг Бібліі (першых чатырох кніг Новага запавету), у якіх апавядаецца пра зямное жыццё і выкладаюцца дагматы Ісуса Хрыста – заснавальніка хрысціянства.

Навуцы вядома значная колькасць твораў гэтага тыпу, якія царква падзяляе на дзве групы. Да першай з іх яна адносіць тэксты чатырох апосталаў: Евангелле ад Мацвея, з ліку 12 вялікіх апосталаў Ісуса Хрыста; Евангелле ад Марка, з ліку 70 меншых апосталаў, які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; Евангелле ад Лукі, з ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; Евангелле ад Іаана, з ліку вялікіх апосталаў. Тэксты гэтых евангелляў яна прызнала і ўнесла ў канон кніг Новага запавету Бібліі. Тэксты іншых евангелістаў (назарэяў, іудзеяў, Нікадзіма, Фамы, Якава і інш.) царква адвяргае і лічыць іх апакрыфічнымі, г. зн. ерэтычнымі, якія не маюць права на існаванне ў новазапаветным зводзе Бібліі.

Навуковая крытыка, заснаваная на грунтоўным тэксталагічным даследаванні кананічных кніг Евангелляў, паказала, што звесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі крыніцамі і магчыма скампанаваныя ў 2-3 ст. у перыяд узнікнення самой хрысціянскай царквы і афармлення яе веравызнання. Падобныя да евангельскага апісання жыцця Хрыста шматлікія міфы усходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычанні з сказанняў пра Майсея, Ісуса Навіна і іншых прароцтваў са Старога запавету. Прасочваючы гісторыю жыцця Хрыста, крытыка звярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасці, якія маюцца ў тэкстах кананічных евангелляў — адзначана, што аўтары кананічных евангелляў праявілі дрэннае веданне гісторыі і геаграфіі Палесціны пачатку н.э. Так, евангелісты сцвярджаюць, што нараджэнне Хрыста адбылося ў часы панавання іудзейскага цара Ірада, хоць апошні памёр у 4 да н.э. Недарэчнымі з'яўляюцца і ўпамінанні евангелістамі Назарэта, Капернаума і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў 1 ст., калі, паводле сцверджання хрысціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных евангелляў. Падобныя факты даюць падставу сцвярджаць, што кананічныя евангеллі ствараліся ў розны час і з'яўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў працэсе барацьбы паміж рознымі сектамі і плынямі хрысціянства ў розных месцах.

Самым раннім па часе свайго ўзнікнення, відаць, трэба лічыць тэкст Евангелля ад Марка, паколькі ў ім ёсць намёкі на іудзейскае паўстанне 66-70-х гадоў. Час яго стварэння можна аднесці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Евангелля паслужыў крыніцай для евангелляў ад Мацвея і Лукі. Наяўнасць у яго тэксце значнай колькасці лацінізмаў дала падставу хрысціянскаму багаслову Кліменту Александрыйскаму (2-3 ст.) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесціны, магчыма, у Рыме. Узнікненне ж Евангелля ад Мацвея навуковая літаратура звязвае з Сірыяй, як і тэкст Евангелля ад Іаана, які, паводле царкоўнай традыцыі, чамусьці прывязваецца да Эфеса. Запісы ж Евангелля ад Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Тэксты кананічных евангелляў не былі перакладамі з арамейскай мовы, бо пісаліся на т. зв. кайнэ грэчаскай мовы эпохі элінізму. Самае апошняе па часе свайго напісання Евангелле ад Іаана адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласцівы тром іншым кананізаваным у 4 ст. хрысціянскай царквою евангеллям, яно пазбаўлена шматлікіх цудаў і больш рацыяналізаванае.


Літ.:

Евангелле // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.133—134. ISBN 5-343-00151-3.