Егерскі лейб-гвардыі полк
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Егерскі лейб-гвардыі полк, гвардэйскі полк Расійскай імперыі ў складзе 1-й гвардэйскай пяхотнай дывізіі Гвардэйскага корпуса (Санкт-Пецярбургская вайсковая акруга).
Сфарміраваны ў 1796 з егерскіх каманд палкоў л.-гв. Сямёнаўскага і Ізмайлаўскага і з егерскай роты Гатчынскіх войскаў. У 1806 г. перафарміраваны у лейб-гвардыі Егерскі полк. У 1856 полк названы л.-гв. Гатчынскім, але ў 1871 г. яму вернута ранейшая назва.
Адрозненні:
- георгіеўскі палкавы сцяг «За адрозненне пры паразе і выгнанні непрыяцеля з меж Расіі 1812 г.»
- георгіеўскія трубы «За адрозненне ў бітве пры Кульме 17 жніўня 1813 г.»
- знакі на шапкі: «За Целіш, 12 кастрычніка 1877 г.»
Расфарміраваны ў 1918 годзе.
