Ежы Бузек

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ежы Бузек

Ежы Караль Бузек (польск.: Jerzy Karol Buzek [ˈjɛʐɨ ˈbuzɛk]; 3 ліпеня 1940, Смілавіц, Германія, цяпер — Смілавіцы, Чэхія) — польскі палітык, прэм'ер-міністр Польшчы з 1997-га да 2001-га, дэпутат Еўрапарламента з 13 чэрвеня 2004 года. Абраны яго старшынёй 14 ліпеня 2009 г..

Скончыў Сілезскую політэхнічную акадэмію. Прафесар Інстытута хіміі ў Глівіцэ. З 1980 — дзеяч «Салідарнасці», праявіў сябе як актыўны арганізатар мясцовых структур у Сілезіі; псеўданім «Караль» з'явіўся менавіта ў гэты перыяд. У 1997 стаў дэпутатам Сейма ад «Выбарчай Акцыі Салідарнасці». Прэм'ер-міністр Польшчы з 31 кастрычніка 1997 па 19 кастрычніка 2001 года. З 2004 года — дэпутат Еўрапарламента, удзельнік шматлікіх парламенцкіх камісій. Абраны старшынёй Еўрапарламента 14 ліпеня 2009. Ежы Бузеку забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. http://www.zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=76233&idate=2011-03-22, Газета «Звязда» 22 сакавiка 2011 года, № 52 (26916)

Спасылкі [правіць]

Асабістая старонка Ежы Бузека

Шаблон:Прэм'ер-міністры Польшчы