Езярышчанскі замак
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Езярышчанскі замак — абарончае збудаванне ў мястэчку Езярышча Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці).
калісьці замак панаваў над адпаведным мястэчкам на беразе возера Езярышча, ён месціўся па паўвостраве і быў аддзелены ад мястэчка валам даўжынёй 168 метраў.
У XVI ст. Езярышчанскі замак з'яўляўся другім па значнасці ўмацаваннем Полацкай зямлі пасля самаго Полацку. У ліпені і лістападзе 1564 году маскоўцы штурмавалі замак. Першы штурм быў адбіты і варожае войска было разбіта, аднак у выніку другога паходу замак быў захоплены. Маскоўцы аднавілі ўмацаванні. Пазней замак паднаўляўся ў 1579 пасля ўзяцья войскам Стэфана Баторыя і ў 1616 гг.
