Елаўстонскі нацыянальны парк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны парк Елаўстан
англ.: Yellowstone National Park
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне

ЗШАВаёмінг, Мантана, Айдаха

Плошча

8983 км²[1]

Дата заснавання

1 сакавіка 1872 года

Наведвальнасць

2 870 295[2] (2006)

Сусветная спадчына

8 верасня 1978

physical
Нацыянальны парк Елаўстан
Нацыянальны парк Елаўстан
Каардынаты: 44°40′00″ пн. ш. 110°30′00″ з. д. / 44.666667° пн. ш. 110.5° з. д. (G) (O) (Я)
Гранд-гейзер у Елаўстоўнскім парку

Нацыянальны парк Елаўстан, або Елаўстонскі нацыянальны парк (англ.: Yellowstone National Park) — міжнародны біясферны запаведнік, аб'ект Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА, першы ў свеце нацыянальны парк (заснаваны 1 сакавіка 1872). Знаходзіцца ў ЗША, на тэрыторыі штатаў Ваёмінг, Мантана і Айдаха. Парк знакаміты шматлікімі гейзерамі і іншымі геатэрмічнымі аб'ектамі, багатай жывой прыродай, маляўнічымі ландшафтамі. Плошча парку - 898,3 тыс. га.

Згодна з археалагічнымі дадзенымі людзі пачалі жыць на тэрыторыі, якую займае паркам, 11 000 гадоў таму. Сучасныя даследчыкі ўпершыню з'явіліся ў рэгіёне ў 1805 годзе (удзельнікі экспедыцыі Люіса і Кларка), але да 1860-х гадоў тут не праводзілася гаспадарчая або навуковая дзейнасць. У першыя гады пасля ўзнікнення парку ён знаходзіўся пад кіраваннем арміі ЗША, а ў 1917 годзе ўпраўленне было перададзена створанай за два гады да гэтага Службе нацыянальных паркаў.

На велізарнай тэрыторыі парку знаходзяцца азёры, рэкі, каньёны і пячоры. Возера Елаўстан, адно з самых вялікіх высакагорных азёр у Паўночнай Амерыцы, размешчана ў цэнтры Елаўстонскай кальдэры, самага вялікага супервулкана на кантыненце. Кальдэра лічыцца сонным супервулканам; ён вывяргаўся з велізарнай сілай некалькі разоў за апошнія два мільёны гадоў. Большая частка тэрыторыі парка пакрыта застылай лавай; ў парку знаходзіцца адно з пяці існуючых у свеце гейзерных палёў.

У парку расце каля двух тысяч відаў раслін, сустракаюцца некалькі сотняў відаў млекакормячых, птушак, паўзуноў і рыб, у тым ліку якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. Большая частка тэрыторыі пакрытая лесам, меншая - стэпам. Кожны год здараюцца лясныя пажары, а каля траціны ўсіх лясоў выгарэла ў выніку катастрафічных пажараў 1988 года. У парку пракладзена некалькі соцень кіламетраў асфальтавых дарог, па якіх ажыццяўляецца доступ наведвальнікаў.

Зноскі

  1. Yellowstone Fact Sheet. National Park Service (August 10, 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 7 сакавіка 2007.
  2. History of total annual visits for Yellowstone NP. Park Vistation Report. National Park Service. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 15 чэрвеня 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 28
рус.англ.фр.

Вэб-камеры[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Айдаха

Шаблон:Ваёмінг
Шаблон:Мантана
Шаблон:Сусветная спадчына ў ЗША
Шаблон:Нацыянальныя паркі ЗША