Елізавета Крысціна Браўншвейг-Вольфенбютэльская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская
Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel
імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі
1711 — 1740
Папярэднік Вільгельміна Амалія Браўншвайгская
Пераемнік Марыя Амалія Аўстрыйская

Нараджэнне 28 жніўня 1691(1691-08-28)[1][2]
Смерць 21 снежня 1750(1750-12-21)[1][2] (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Вельфы
Бацька Людвіг Рудольф[d]
Маці Крысціна-Луіза Эцінгенская[d]
Муж Карл VI Габсбург[4]
Дзеці Марыя Тэрэзія, Марыя Ганна Аўстрыйская, Марыя Амалія Габсбург[d][5] і Леапольд Ёган Габсбург[d][5]
Дзейнасць палітык, валадарная каралева
Узнагароды
Ордэн Зорнага крыжа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская (ням.: Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel; 28 жніўня 1691, Браўншвайг — 21 снежня 1750, Вена) — прынцэса Браўншвайга-Вольфенбютэля, жонка імператара Карла VI і тытулярная імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі. Маці эрцгерцагіні Марыі Тэрэзіі.

Прынцэса Елізавета Крысціна была першым дзіцем у сям’і герцага Людвіга Рудольфа Браўншвайг-Вольфенбютэльскага і яго жонкі Крысціны Луізы Этынгенскай.

Дзед Елізаветы Крысціны Антон Ульрых Браўншвайг-Вольфенбютэльскі здолеў умовіцца з імператрыцай Амаліяй Вільгельмінай Браўншвайг-Люнебургской пра заручыны сваёй 13-гадовай унучкі з Карлам. Выгадаваная ў пратэстанцкім веравызнанні нявеста некаторы час супрацівілася вяселлю, не жадаючы прымаць каталіцтва, але затым здалася і перайшла ў каталіцтва 1 мая 1707 года ў Бамбергу.

У 1708 годзе маладыя ажаніліся ў Барселоне. У 1711 годзе памёр імператар Іосіф I. Карл, які не бачыў у Елізаветы Крысціны якіх-небудзь здольнасцей у палітычных справах, тым не менш пакінуў жонку намесніцай у Іспаніі, а сам адправіўся ў Вену каранавацца імператарам. Елізавета Крысціна пакінула Іспанію ў 1713 годзе.

Адзіны і доўгачаканы сын Карла і Елізаветы Крысціны Леапольд Іаган памёр неўзабаве пасля нараджэння. З чатырох дзяцей Елізаветы Крысціны дажылі да сталага ўзросту толькі двое. Дачка Марыя Ганна памерла пры родах. Праз выжылую дачку Марыю Тэрэзію Елізавета Крысціна з’яўляецца родапачынальніцай галіны Габсбургаў-Латарынгскіх. Пахавана ў Імператарскім магільным склепе ў Вене.

Дачка Марыя Тэрэзія таксама не дазваляла маці ўдзельнічаць у кіраванні, хоць і паважала яе. Аднак Елізавеце Крысціне атрымалася арганізаваць шлюб сваёй пляменніцы Елізаветы Крысціны Браўншвайгскай з каралём Прусіі Фрыдрыхам II і свайго пляменніка Антона Ульрыха Браўншвайгскага з Ганнай Леапольдаўнай.

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Elisabeth Christine Prinzessin von Braunschweig-Wolfenbüttel // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Elisabeth Christine von Braunschweig // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 175.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wilhelm Hoeck: Anton Ulrich und Elisabeth Christine von Braunschweig-Lüneburg-Wolfenbüttel. Eine durch archivalische Dokumente begründete Darstellung ihres Übertritts zur römischen Kirche. Wolfenbüttel 1845. Google books

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]