Елісейскі палац
Елісе́йскі пала́ц (фр.: Palais de l'Élysée) — рэзідэнцыя прэзідэнта Французскай рэспублікі ў Парыжы (VIII акруга, Фобур Сент-Анарэ, д. 55, недалёка ад Елісейскіх Палёў). У Елісейскім палацы адбываюцца таксама пасяджэнні Савета міністраў Францыі. У садах палаца ўвечары 14 ліпеня (раней дзень узяцця Бастыліі) ладзяцца святкаванні з нагоды дня Французскай рэспублікі.
У Елісейскім палацы прэзідэнт прымае кіраўнікоў замежных дзяржаў, з ганаровай вартай Рэспубліканскай гвардыі.
Гісторыя [правіць]
Будынак будавалася для графа Еўро з сямейства Латур д'Авернь і яго жонкі (народжанай Кроза) як фешэнэбельны сталічны асабняк (hôtel de l'Élysée) архітэктарам Арман-Клодам Моле ў 1718—1722 у стылі Рэгенцтва. Пасля смерці графа ў 1753 г. набыты Людовікам XV для спадарыні дэ Пампадур, а пасля смерці апошняй у 1764 г. перайшоў да далёкіх сваякоў караля.
Пры Напалеоне I упершыню выкарыстоўваўся для патрэб урада. У 1816 г. набыты Людовікам XVIII. У 1848 зроблены афіцыйнай рэзідэнцыяй прэзідэнта Другой рэспублікі Луі Напалеона Банапарта, які ў 1852 г. абвясціў сябе імператарам Напалеонам III і заняў звычайную манархавую рэзідэнцыю ў Цюільры. Сам жа Елісейскі палац быў перабудаваны па распараджэнню імператара ў 1853—1867 архітэктарам Лакруа, і з таго часу яго вонкавы выгляд не мяняўся.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт прэзідэнта рэспублікі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Елісейскі палац