Елісей, прарок
Елісей, адзін з біблейскіх прарокаў. Стаўшы старанным вучнем і паслядоўнікам прарока Іллі, займаўся больш 65 гадоў прароцтвам пры 5 ізраільскіх царах, пачынаючы ад Ахозіі да Іяаса, і ўсім ім смела казаў праўду, выкрываючы іх схільнасць да язычніцкага ідалапаклонства. 3 яго імем Біблія звязвае мноства цудаў — ад пераходу посуху р. Іардан да ажыўлення сына адной удавы. Ва ўсіх шматлікіх апавяданнях пра яго дзейнасць Елісей выступае чалавекам глыбока празорлівым, моцным духам і верай у сілу сваіх магчымасцей. Перыяд яго дзейнасці падаецца ў Бібліі як час актыўнага развіцця так званых прароцкіх школ, своеасаблівых рэлігійна-асветных абшчын, у якіх маладыя людзі праходзілі выхаванне пад кіраўніцтвам умудроных вопытам і вядомых сваёй дзейнасцю прарокаў. Ён быў адзіным сведкам узнясення прарока Іллі на неба. Імя Елісея было надзвычай папулярным у творах старазапаветнай царкоўна-рэлігійнай літаратуры таму, што ён, па сведчанню Ісуса Сірахава, заўсёды казаў толькі праўду і ніколі не адступаў перад уладай сучасных яму цароў. Значная ўвага ўдзелена гэтаму прароку ў Евангеллі ад Лукі.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 147.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.147. ISBN 5-343-00151-3.
|
|
|
|---|---|
| Прарокі ў Пяцікніжжы | Ной • Евер • Валаам • Іаў • Аўрам • Сара • Ісак • Якаў • Майсей • Аарон • Марыя • Ісус Навін • Фінеес |
| Прарокі ў Эпоху Судзяў і аб'яднанага царства | Дэвара • Ілій • Ганна • Самуіл • Давыд • Саламон • Гад • Нафан • Ахія Сіламлянін |
| Пісьмовыя прарокі | |
| Вялікія прарокі | Езекііль • Ерамія • Ісайя, прарок • Данііл |
| Меншыя прарокі | Авакум • Аўдзей • Агей • Амос • Захарыя • Іаіль • Іёна • Малахія • Міхей • Навум • Асія • Сафоній |
| Іншыя прарокі Ізраіля і Іўдзеі | |
|
|
|
