Елісей Лаўрышаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Елісей Лаўрышаўскі
Помнік Елісею Лаўрышаўскаму ў Навагрудку
Помнік Елісею Лаўрышаўскаму ў Навагрудку
Дата смерці кастрычнік 1250
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца у праваслаўнай царкве
У ліку прападобных
Дзень памяці 5 лістапада (23 кастрычніка)
Бацька Транята

Елісей Лаўрышаўскі (? — ноч на 23 кастрычніка каля 1250) — праваслаўны святы.

Паводле Жыція, сын князя Трайдзеня і займаў высокую пасаду пры двары вялікага князя літоўскага Міндоўга. Стаўшы хрысціянінам, ён пакінуў двор і адышоў у пустынь, дзе яго знайшоў нейкі праваслаўны манах, разам з якім Елісей заснаваў Лаўрышаўскі манастыр. Сярод братоў манастыра быў і князь Войшалк.

Елісей быў забіты сваім гадаванцам, юнаком-служкай ў ноч на 23 кастрычніка каля 1250 года. Пасля забойства мошчы прападобнага былі ўслаўленыя цудаздзяйснымі.

Кананізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Калі ў 1505 годзе татары спустошылі наваколлі Навагрудка і наблізіліся да Лаўрышаўскага манастыра, то ім падалося, што манастырскі двор запоўнены адборнай конніцай, і яны адступілі. Гэта цуд, напэўна, паслужыў падставай для кананізацыі прападобнага Елісея мітрапалітам Іосіфам Солтанам на саборы, які адбыўся ў Вільні(?) ў 1514 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]