Еменскае Мутавакілійскае Каралеўства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Еменскае Мутавакілійскае Каралеўства
المملكة ‏المتوكلية اليمنية
Герб Еменскага Мутавакілійскага Каралеўства Сцяг Еменскага Мутавакілійскага Каралеўства
Герб Еменскага Мутавакілійскага Каралеўства Сцяг Еменскага Мутавакілійскага Каралеўства
< 
 >

Сталіца Таіз
Мова(ы) арабская
Рэлігія шыіцкі іслам
Грашовая адзінка Рыял Паўночнага Емена
Плошча 195 000 км²
Форма кіравання абсалютная тэакратычная манархія
Імам
 • 19181948 Ях'я Мухамад Хамід ад-Дзін
 • 19481962 Ахмед ібн Ях'я Хамідадзін
 • 19621962 Махамад аль-Бадр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еменскае Мутавакілійскае Каралеўства (араб. المملكة ‏المتوكلية اليمنية‎‎) — дзяржава на частцы тэрыторый сучаснага Емена, якая існавала з 1918 па 1962 год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

30 кастрычніка 1918 года, пасля разгрому Асманскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны шэйх Ях'я бен Мухамед абвясціў незалежнасць краіны, а праз тры дні абвясціў сябе каралём. У 1958 годзе Каралеўства Емен увайшло ў склад канфедэрацыі з Аб'яднанай Арабскай Рэспублікай, якая складалася з Егіпта і Сірыі.

У 1962 годзе падчас перавароту (Еменская рэвалюцыя 1962 года) манархія была зрынута, краіна абвешчана Еменскай Арабскай Рэспублікай.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

1 лістапада 1928 паміж СССР і Еменскім Мутавакілійскім Каралеўствам складзены дагавор аб дружбе і гандлю.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Густерин П. Йеменская Республика и её города. — М.: Международные отношения, 2006.
  • Густерин П. Россия — Йемен: из истории взаимоотношений // Азия и Африка сегодня. — 2005. — № 11.
  • Густерин П. Памяти Карима Хакимова // Дипломатическая служба. — 2008. — № 1.