Енс Крысціян Скоу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Енс Скоу
Jens Christian Skou
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1918(1918-10-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 2018(2018-05-28)[3][1][…] (99 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, аўтабіёграф, выкладчык універсітэта, фізіёлаг, біяхімік
Навуковая сфера Біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адкрыў Na+-K+-АТФазу
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Енс Крысціян Скоу (8 кастрычніка 1918, Лемвіг, Данія — 29 мая 2018, Орхус, Данія) — дацкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1997).

Біяграфія і навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Скоу нарадзіўся ў 1918 годзе ў старажытным дацкім мястэчку Лемвіг у багатай сям’і леса- і вуглепрамыслоўца. Ён скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт ў 1944 годзе і там жа абараніў дысертацыю ў 1954 годзе. З 1947 года Скоу працаваў ва Універсітэце Орхуса. У пачатку 1950-х гадоў Скоу вывучаў механізм дзеяння анестэтыкаў. Ён выявіў, што дзеянне анестэтыка звязана з яго здольнасцю растварацца ў ліпідным пласце клетачнай мембраны і перакрываць натрыевыя каналы. Скоу выказаў здагадку, што канал з’яўляецца бялковай малекулай і яго блакаванне ў нейронах прыводзіць да таго, што нервовыя клеткі губляюць здольнасць узбуджацца, што прыводзіць да анестэзіі. Скоу таксама спрабаваў вылучыць АТФазу з нерва краба, але ў яго нічога не атрымалася і ён доўгі час працягваў іншыя даследаванні анестэзіі, не ўсвядоміўшы велізарную патэнцыйную важнасць гэтага адкрыцця. У 1958 годзе на канферэнцыі ў Вене ў размове з іншым даследчыкам Постам Скоу даведаўся аб знаходцы кардыятаксічнага гліказіда ўабаіна, інгібітара натрый-каліевага насоса. Выкарыстоўваючы оуабаін, Скоу хутка даказаў сувязь паміж ферментам АТФазай і іонным каналам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]