Енс Петэр Якабсен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Енс Петэр Якабсен
Jens Peter Jacobsen
JP Jacobsen.jpg
Дата нараджэння:

7 красавіка 1847(1847-04-07)

Месца нараджэння:

Тыстэд

Дата смерці:

30 красавіка 1885(1885-04-30) (38 гадоў)

Месца смерці:

Тыстэд

Грамадзянства:

Flag of Denmark.svg Данія

Род дзейнасці:

пісьменнік

Енс Петэр Якабсен (дацк.: Jens Peter Jacobsen; 7 красавіка 1847, Тыстэд — 30 красавіка 1885, там жа) — дацкі пісьменнік.

Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1857). Па адукацыі біёлаг. Адзін з першых папулярызатараў дарвінізму ў Скандынавіі. Аказаў ўплыў на развіццё псіхалагічнай і імпрэсіяністычнай заходнееўрапейскай літаратуры. Аналітычнасць ў малюнку знешняга свету і ўнутранага жыцця чалавека спалучаецца ў яго творах з эмацыйнай насычанасцю, гістарычнай канкрэтнасцю і маляўнічасцю. Гістарычны раман «Фру Марыя Грубэ» (1876) змяшчае яркія эпізоды з жыцця Даніі і Нарвегіі 17 ст. У рамане «Нільс Люнэ» (1880), прысвечаны адмове інтэлігента ад рэлігійнага светапогляду, з псіхалагічнай дакладнасцю паказаў выхаванне непахіснасці душы, якое завяршаецца ўнутранай перамогай героя. Аўтар навел і вершаў.