Епархія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Епа́рхія (ад грэч.: ἐπαρχία) у хрысціянскай царкве — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на чале з епіскапам (архірэем). Першапачаткова епархія як вобласць, якая кіруецца епіскапам, супадала з тэрыторыяй гарадской абшчыны, але пасля рэформаў Дыяклетыяна пашырылася да межаў грамадзянскай правінцыі[1].

У грэчаскіх цэрквах называецца тэрмінам ἤ Επισκοπή. У старажытнай царкве цяперашняй епархіі прынцыпова адпавядала адзінка, названая ў кананічных тэкстах ἤ Παροικία; тэрмін жа ἤ ἐπαρχία у дачыненні да царкоўнага падзелу адпавядаў цяперашняй мітрапаліцкай акрузе (мітраполіі).

У Рымска-каталіцкай царкве епархіі таксама завуцца дыяцэзіямі (лац.: dioecesis), на чале якога стаіць архірэй (біскуп ці архібіскуп). Дыяцэзія, якую ўзначальвае архібіскуп, завецца архідыяцэзія.

У сучаснай Рускай Праваслаўнай Царкве[правіць | правіць зыходнік]

Статут Рускай Праваслаўнай Царквы 2000 года вызначае епархію як «мясцовую царкву, якая ўзначальваецца архірэем і аб'ядновае епархіяльныя ўстановы, благачынні, прыходы, манастыры, падвор'і, Духоўныя адукацыйныя ўстановы, брацтвы, сястрыцтвы, місіі» [2].

«Епархіяльны архірэй, па пераемству ўлады ад святых апосталаў, ёсць прадстаяцель мясцовай царквы — епархіі, кананічна кіраўнік яе пры саборным садзейнічанні кліру і парафіян» [3].

Межы епархіі вызначаюцца Свяшчэнным Сінодам і звычайна ўзгадняцца з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.

З 1990-х епархіяльны падзел ва УПЦ і ў Беларускім Экзархаце значна адрозніваецца ад адміністрацыйнага абласнога падзелу: колькасць епархій і епархіяльных архірэяў пераўзыходзіць колькасць рэгіёнаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі