Ераваам
| Цары ізраільскія |
|---|
|
Ераваам, першы цар ізраільскі.
Быў рабом цара Саламона, пры якім быў наглядчыкам над чыншавымі. Карыстаючыся непрыхільнасцю народа да Саламона, ён яшчэ пры яго жыцці дамагаўся царскага стальца, але вымушаны быў уцячы ў Егіпет. Пасля смерці Саламона ўзначаліў незадаволеных домам Давыдавым і, калі 10 плямён адкалолася ад Раваама, сына Саламона, стаў іх царом. Будучы царом ізраільскім, увёў паганскае ідалапаклонства, замяніў левіцкіх свяшчэннікаў жрацамі з простага люду, пабудаваў капішчы, увёў спецыяльнае свята ў гонар свайго ідала. Владарства Ераваама працягвалася 22 гады. Сваёй сталіцай ён спачатку абраў Сіхем, а потым перанёс яе ў Фірцах. У час вайны з іудзейскім царом Авіяй Ераваам страціў некалькі сваіх гарадоў і згубіў вялікую колькасць войска, пасля чаго ўжо не мог аднавіць сваю былую моц.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 145—146.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.145—146. ISBN 5-343-00151-3.

